Антон Афодзьевіч Васюцінскі
Антон Афодзьевіч (Фёдаравіч) Васюцінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 студзеня 1858 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 1935 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Расійская імперыя СССР |
Род дзейнасці | скульптар, мастак, медальер |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антон Афодзьевіч (Фёдаравіч) Васюцінскі (17 студзеня 1858, г. Камянец-Падольскі — 2 снежня 1935) — мастак, скульптар-медальер, разьбяр.
Стварыў мноства медалёў і манет Расійскай імперыі і Савецкага Саюза. Прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства і пачатковая адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў беднай сям’і. У тры гады застаўся без бацькі, рана пачаў працаваць. Любоў да малявання пачалася з дзяцінства, а вучыцца любімай справе прыйшлося ўжо позна. Толькі ў 1879—1881 гадах ён атрымаў адукацыю ў Кіеўскай малявальнай школе, якую ўзначальваў Мікалай Мурашка .
Прафесійная адукацыя і першыя крокі
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 1881 года Васюцінскі стаў вольным слухачом Імператарскай Акадэміі мастацтваў. З 1882 года яго прынялі вучнем натурнага класу Акадэміі па гістарычным жывапісе.
Пасля трох гадоў напружанай вучобы, з-за недахопу сродкаў і дрэннага стану здароўя, вярнуўся ў Камянец, каб выкладаць урокі малявання ў школьных установах горада. Але ўжо праз год зноў з’явіўся ў Пецярбургу і перавёўся ў медальерны клас у Акадэміі мастацтваў.
Яго поспехі ў вучобе Акадэмія адзначыла некалькімі медалямі. 1888 за стварэнне медалі «Геркулес, які забівае трохгаловую гідру» атрымаў залаты медаль першай годнасці. Разам з гэтым медалём яму прысвоілі званне класнага мастака першай ступені.
Пасля заканчэння Акадэміі (1888) паступіў на Санкт-Пецярбургскі манетны двор. Працуючы там, ён адначасова вучыўся на педагагічных курсах пры Акадэміі, каб мець магчымасць выкладаць маляванне ў сярэдніх навучальных установах.
Замежная стажыроўка
[правіць | правіць зыходнік]Па рашэнні Савета Акадэміі Васюцінскі атрымаў замежную стыпендыю і паехаў у Аўстрыю вывучаць медальерную справу да аднаго з самых вядомых медальеров таго часу — Антона Шарфа (1845—1903). Пасля Вены наведаў Мюнхен, а потым паехаў у Парыж, дзе плённа працаваў.
Прафесійная дзейнасць на радзіме
[правіць | правіць зыходнік]У 1891 годзе на Парыжскай выстаўцы яго медалі адзначаны Ганаровым дыпломам. У 1892 годзе ён атрымаў прэмію за «медалі і ювелірныя вырабы з выкарыстаннем медальернай тэхнікі».
У 1893 Васюцінскі прыехаў у Пецярбург з Парыжа ўжо прызнаным медальерам. Як вопытны майстар, атрымаў пасаду старэйшага медальера Пецярбургскага, манетнага двара. Там, на Пецярбургскім (затым — Петраградскім, пасля — Ленінградскім) манетным двары Васюцінскі і прапрацаваў усё жыццё. Там выгадаваў цэлую плеяду вучняў і пераемнікаў (С. Тульчынскага, М. Сакалова, В. Галянецкага і інш).
З 1893 — старшы медальер Санкт-Пецярбургскага манетнага двара, навуковы супрацоўнік Акадэміі Майстэрстваў з 1910.
У 1918—1920 працаваў дома. У 1920 прызначаны памочнікам кіраўніка, а ў 1922 — кіраўніком медальнай і дапаможнымі часткамі, з 1926 — галоўны медальер, з 1935 — мастак-кансультант.
У 1925 па яго ініцыятыве пры Акадэміі мастацтваў адкрыта медальернае аддзяленне. Памёр на працоўным месцы.
Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках (Васюцінская дарога, участак 3). На магіле ўстаноўлена стэла, бюст з чыгуну[1].
Званні і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Свае работы Васюцінскі экспанаваў на шматлікіх выстаўках не толькі ў Расіі, але і ў Італіі, Германіі, Францыі. За дасягненні ў галіне медальернага мастацтва 27 кастрычніка 1908 года быў абраны акадэмікам Пецярбургскай акадэміі мастацтваў.
У 1922 годзе за вялікі ўклад у аднаўленне дзейнасці Петраградскага манетнага двара і арганізацыю чаканкі савецкіх манет у сціснутыя тэрміны яму прысвоена ганаровае званне Герой Працы.
Работы
[правіць | правіць зыходнік]Васюцінскі выразаў медалі амаль да ўсіх выдатных падзей Расійскай імперыі апошняга яе перыяду, а затым — Савецкага Саюза перыяду яго станаўлення. Многія яго медалі прысвечаны юбілеям выдатных дзеячаў мастацтва і навукі (як расійскіх, так і ўкраінскіх).
У 1885 годзе Васюцінскі вырабіў узоры расійскіх залатой і банкаўскай срэбнай манет.
- Штэмпэлі аверсаў залатых і срэбных агульнадзяржаўных партрэтных манет масавага выпуску 1895—1915 гг.
- Штэмпель аверса мемарыяльнага рубля 1913 года ў памяць 300-годдзя дома Раманавых
- Штэмпель медалёў «За бой „Варага“ і „Карэйца“ 27 студзеня 1904 г. пры Чэмульпа», «У памяць 200-годдзя Палтаўскай бітвы», «У памяць 300-годдзя царавання дома Раманавых» і іншых
- Штэмпель апошняга сярэбранага рубля Расійскай імперыі 1916 года
- Штэмпель першага сярэбранага рубля РСФСР 1921—1922 года
- Штэмпель залатога чырвонца СССР («сейбіта»)
- Штэмпель ордэна Леніна
- Штэмпэлі нікелевых манет 1931—1934 гадоў.
- Аўтар знака ГТО
Работы А. А. Васюцінскага
[правіць | правіць зыходнік]-
Залатыя 5 рублёў 1899 года.
Зноскі
- ↑ Распараджэнне ўрада Санкт-Пецярбурга(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Глейзер М. М. советские монеты 1921—1991. Спб., 2011, с. 61.
- Митці України: Енциклопедичний довідник / Упорядники: М. Г. Лабінський, В. С. Мурза. За редакцією А. В. Кудрицького. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1992. — 848 с. — ISBN 5-88500-042-5. — С. 106.
- Мистецтво України: Біографічний довідник / Упорядники: А. В. Кудрицький, М. Г. Лабінський. За редакцією А. В. Кудрицького. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1997. — 700 с. — ISBN 5-88500-071-9. — С. 102.
- Кривко Я. Художник-земляк: Сторінки історії // Прапор Жовтня (Кам’янець-Подільський). — 1977. — 23 липня. — С. 4.
- Стельмах В., Работинський М. Його медалі відомі в Парижі: До 145-річчя з дня народження Антона Федоровича Васютинського // Кам’янець-Подільський вісник. — 2003. — 24 січня. — С. 9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- РУССКИЙ МЕДАЛЬЕР АНТОН ФЕДОРОВИЧ ВАСЮТИНСКИЙ Архівавана 20 ліпеня 2018.
- СОВЕТСКИЙ ЗОЛОТОЙ ЧЕРВОНЕЦ 1923 ГОДА Архівавана 21 сакавіка 2012.
- Медаль Петру Аркадьевичу Столыпину
- Плакета в честь В. Н. Коковцова
- Антон Федорович Васютинський, відомий український художник-медальєр кінця XIX — початку XX століття. (укр.)
- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў 1858 годзе
- Нарадзіліся ў Камянцы-Падольскім
- Памерлі 2 снежня
- Памерлі ў 1935 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Героі Працы
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары паводле алфавіта
- Скульптары Расійскай імперыі
- Скульптары СССР
- Медальеры Расійскай імперыі
- Медальеры СССР