Санкт-Пецярбургскі манетны двор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Санкт-Пецярбургскі манетны двор
Заснаванне 1724[1]
Ранейшыя назвы
  • Петраградскі манетны двор
  • Ленінградскі манетны двор
Заснавальнікі Пётр I
Размяшчэнне
Галіна медальернае мастацтва[d]
Прадукцыя манета, ордэн[d] і медаль
Матчына кампанія Дзяржзнак[2]
Сайт spmd.goznak.ru (руск.)(англ.)

Санкт-Пецярбургскі манетны двор Дзяржзнака (руск.: Санкт-Петербу́ргский моне́тный двор Гозна́ка), у 1914—1924 — Петраградскі манетны двор, у 1924—1996 — Ленінградскі манетны двор — адзін з буйнейшых манетных двароў свету па чаканцы манет, у тым ліку памятных і юбілейных з каштоўных металаў, а таксама па вырабе ордэнаў, медалёў, знакаў адрознення і іншых вырабаў з каляровых металаў і іх сплаваў. Заснаваны Пятром I у 1724 годзе на тэрыторыі Петрапаўлаўскай крэпасці. Адно са старэйшых прамысловых прадпрыемстваў Санкт-Пецярбурга.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Штамп Санкт-Пецярбургскага манетнага двара на манеце 1 рубель 2006 года.

Датай заснавання Санкт-Пецярбургскага манетнага двара прынята лічыць 12 снежня 1724 года[3].

Чаканіў агульнадзяржаўныя залатыя, плацінавыя, сярэбраныя і медныя манеты ўсіх вартасцяў, частку манет 1833—1841 гадоў з падвойным (рускім і польскім) пазначэннем наміналу, а таксама замежныя манеты: нідэрландскія дукаты (1768—1869) і турэцкія піястры (1808—1809). Чаканіў шэраг пробных манетных серый як узораў для перыферыйных манетных двароў (Таўрычнага, Сузунскага, Тыфліскага), а таксама пробныя нікелевыя манеты 1911 года.

У 1921 годзе на манетным двары пачалі чаканіць савецкія манеты.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Saint Petersburg Mint // MedalBook Праверана 14 студзеня 2022.
  2. https://goznak.ru
  3. СПМД | О монетном дворе | Исторические страницы(недаступная спасылка). web.archive.org (31 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2021. Праверана 9 лютага 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1