Антон Дзмітрыевіч Мухарскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антон Мухарскі
укр.: Антін Дмитрович Мухарський
Antin Mukharskyi (cropped).jpg
Імя пры нараджэнні Антон Дзмітрыевіч Мухарскі
Дата нараджэння 14 лістапада 1968(1968-11-14) (52 гады)
Месца нараджэння Кіеў, УССР
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Украіны Украіна
Адукацыя
Прафесія
Тэатр Нацыянальны акадэмічны тэарт рускай драмы імя Лесі Украінкі
Commons-logo.svg Антон Мухарскі на Вікісховішчы

Антон Дзмітрыевіч Мухарскі (укр.: Антон Дмитрович Мухарський, сцэнічныя псеўданімы Анцін Мухарскі і Арэст Люты; 14 лістапада 1968, Кіеў) — украінскі акцёр тэатра і кіно, тэлевядучы, спявак і пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Кіеве 14 лістапада 1968 года. У 1992-1993 гадах выкладаў урокі па гісторыі культуры ў 109-й кіеўскай гімназіі імя Т. Г. Шаўчэнкі. У 1992 годзе скончыў Кіеўскі тэатральны інстытут імя Карпенкі-Карага па спецыяльнасці "Акцёр тэатра і кіно". Дванаццаць гадоў працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным тэатры рускай драмы імя Лесі Украінкі. Сыграў каля 20 галоўных роляў.

У 2008 годзе заснаваў галерэю незалежнага мастацтва "Аntin's collections", якая стала вядомая маштабнымі праектамі "Жлоб-Арт", "Сельскі гламур" (калекцыя ўкраінскага кітчэвага жывапісу 1930-1960-х гадоў) і інш. У 2009 годзе заснаваў Саюз вольных мастакоў "Воля або смерць", у склад якога ўвайшлі Іван Сэмэсюк, Олекса Ман, Андрэй Ярмоленка, Сяргей Каляда, Ніна Мурашкіна, Сяргей Хахол і іншыя.

У 2012 годзе стварыў праект "Лагідна українізація", у рамках якога стварыў вакальна-інструментальны ансамбль "Сталін унд Гітлер капут". Гурт выконвае песні на музыку папулярных савецкіх песень, а словы (у жанры палітычнага памфлета і сатыры) піша сам Мухарскі, і ён жа з'яўляецца адзіным салістам ансамбля, выступае пад імем "прафесара антрапалогіі Арэста Лютага". Менавіта выступы ў гэтым ансамблі зрабілі імя Антона Мухарскага (Арэста Лютага) вядомым і папулярным ва Украіне. Да цяперашняга часу ансамбль працягвае актыўна выступаць.

22 чэрвеня 2014 года першы з украінскіх спевакоў выступіў у зоне Антытэрарыстычнай аперацыі. У жніўні 2019 года ютуб-канал Арэста Лютага па запыце Раскамнагляду Расіі быў выдалены. Над каналам працавалі 7 гадоў, на ім было 86 тысяч падпісчыкаў, больш за сто мільёнаў праглядаў. Аўтар стварыў новы канал з назвай "Лютая ўкраінізацыя".

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 1995 — (першае выданне), 2012 (перавыданне) - аўтабіяграфічны раман «Суткі. Споведзь маладога бандэраўца" (Выдавецтва "Наш фармат")
  • 2002 — раман "Папса для эліты" (Выдавецтва "КСД")
  • 2011 — мастацкі каталог "Воля або смерць"
  • 2013 — аповесць "Смерць малароса" (выдавецтва "Апошняя барыкада")
  • 2013 — зборнік аповесцяў "Пасля случкі жывёла сумна" (Выдавецтва "Наш фармат")
  • 2013 — вялікі культуралагічны альманах "Жлобалогія" (Выдавецтва "Наш фармат")
  • 2014 — вялікі гісторыка-культуралагічны альманах «Майдан. (Р)эвалюцыя духу" (Выдавецтва "Наш фармат")
  • 2015 — раман "Разрыў. Як я стаў "нацыянал-фашыстам" (Выдавецтва "Фоліа")
  • 2015 — дзіцячая казка "Легенда аб квітазаўры" (Выдавецтва "Фоліо")
  • 2015 — зборнік апавяданняў "Казкі рускага свету" (Выдавецтва "Фоліо")
  • 2016 — ілюстраваны альманах "Казкі руѕѕкаго свету" (Выдавецтва "Лютая справа") (ілюстрацыі Івана Сэмэсюка)
  • 2016 — радыкальная аповесць "Смерць малароса" (рэпрынтнае выданне, выдавецтва "Люта справа")
  • 2016 — "Антысавецкія аповесці і апавяданні" (Выдавецтва "Стеллар")
  • 2017 — альманах "Нацыянальная ідэя сучаснай Украіны" (Выдавецтва "Украінскі культурны фронт")
  • 2018 — аўтабіяграфічны раман "АЙ эм НОТ РАША" (Выдавецтва "Украінскі культурны фронт")
  • 2019 — містычная казка для дарослых і дзяцей "Касцяк з Чарнобыля" (Выдавецтва "Украінскі культурны фронт")
  • 2020 — крымінальна-містычная сага "Траешчынскае Евангелле" (Выдавецтва "Украінскі культурны фронт")
  • 2020 — "Каранцін. Непрыстойныя апавяданні"

Музычная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2008 — альбом "Сільський гламур" (як Антон Мухарскі)
  • 2012 — альбом "А я не москаль" (як Арэст Люты)
  • 2014 — альбом "Мама-Анархія" (як Антон Мухарскі)
  • 2014 — альбом "Сувора українізація" (як Арэст Люты)
  • 2016 — альбом "Злиє піндоси" (як Іпацій Люты)
  • 2018 — альбом "Рожеві вуса" (як Антон Мухарскі)
  • 2019 — альбом "Росіян в Донбасє нєт" (як Арэст Люты)
  • 2019 — альбом "Гібридні війни" (як Арэст Люты)

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1985 — «Чужий дзвінок» — Валерый Макаркін
  • 1992 — «Тарас Шевченко. Заповіт» - Ігар Гудыма
  • 1995 — «Острів Любові» — рыцар кахання
  • 1997 — «Приятель небіжчика» — эпізод
  • 1999 — «День народження буржуя» — эпізод
  • 1999 — «Мийники автомобілів» — Ілля
  • 1999 — «Школа скандала» — сэр Бенджамен Бекбайт
  • 2000 — «Чорна рада» — эпізод
  • 2001 — «Леді Бомж» — Зіновій Шчаколдзін (Зюня)
  • 2002 — «Ледарі» — зорка футбола
  • 2003 — «Леді Мер» — Зіновій Шчаколдзін (Зюня)
  • 2004 — «12 стільців» — эпізод
  • 2005 — «Королева бензоколонки 2»
  • 2005 — «Навіжена» — Громаў
  • 2006 — «Утьосов. Пісня довжиною у життя» — Рыгор Аляксандраў
  • 2008 — «Ґудзик»
  • 2009 — «Повернення блудного батька»
  • 2009 — «Зовсім інше життя» — Роберт, муж Ірыны
  • 2014 — аўтар і прадзюсар дакументальнага фільму «Майдан. Мистецтво спротиву»
  • 2016 — «Співачка» — Гары Караль
  • 2017 — «Дружини на стежці війни» — Вадзім, муж Алісы
  • 2017 — «Обручка з рубіном» — Міхаіл
  • 2017 — «Снайперша» — Андрэй Андрэеў

Праца на тэлебачанні[правіць | правіць зыходнік]

Быў рэжысёрам, аўтарам і вядучым тэлевізійных праграм "НЛО" (1999-2000), "Музычны кіёск" (2001), "Бадзёрая раніца" (2002-2003), "Вар'яцкі свет" (2004), "Квадратны метр" (2006-2008) — усе на тэлеканале "Інтэр". Быў аўтарам, прадзюсарам і вядучым праекта "Кабарэ-шоу "Зялёная лямпа" і навагодняй праграмы "Зялёны агеньчык" на канале ТВІ (2013). З 2020 года вядзе аўтарскую перадачу "Шляхетнае шоў "Лютая ўкраінізацыя" на 4 канале.