Антон Падзява
| Антон Падзява | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1913 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1955 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Альма-матар | |
Антон Падзява (1913, в. Пярхулева, Дзісенскі павет, Віленская губерня — 1955, Скужац) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, каталіцкі святар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з беларускай каталіцкай сям’і: бацькі — Габрыэль і Марцыяна (з дому Трышчынскіх) Падзявы. Малодшы брат каталіцкага святара Тамаша Падзявы.
Вучыўся ў польскай гімназіі пры Друйскім кляштары і ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Супрацоўнічаў з беларускім рэлігійным перыядычным друкам. Займаўся перакладамі з літоўскай на беларускую мову (байка «Тры браты» і інш.). У 1930-я гады служыў ордэну айцоў марыянаў у Друйскім кляштары.
Пасля дэпартацыі з Друі ў 1938 годзе беларускіх святароў і клерыкаў жыў у кляштары айцоў марыянаў на Бялянах у Варшаве. Вучыўся ў Варшаўскай духоўнай каталіцкай акадэміі. З часоў вучобы ў Друі звязаны з беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам.
Пахаваны на могілках мясцовасці Скужац, што недалёка ад горада Седльцы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Электронная Энцыкляпэдыя. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст. Антон Падзява.
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
- Памерлі ў 1955 годзе
- Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
- Пахаваныя ў Мазавецкім ваяводстве
- Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
- Постаці польскага каталіцтва
- Постаці беларускага каталіцтва
- Перакладчыкі з літоўскай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Постаці Друі