Тамаш Падзява

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тамаш Падзява
Padziava 300dpi gr.jpg

Адукацыя:
Прафесія: публіцыст, сацыёлаг, педагог
Месца працы:
Нараджэнне: 6 лютага 1906(1906-02-06)
Смерць: 2 кастрычніка 1975(1975-10-02) (69 гадоў)
Пахаванне:

Тамаш Падзява (6 лютага 1906, в. Пярхулева, Дзісенскі павет, Віленская губерня, цяпер Мёрскі раён2 кастрычніка 1975, Лондан) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, каталіцкі святар усходняга абраду, марыянін, тэолаг, місіянер, доктар філасофіі, член Марыянскага капітула ў Рыме, вучоны, сацыёлаг, педагог і публіцыст.

Паходзіў з сям'і беларусаў-католікаў. У 1926 ўступіў у навіцыят айцоў марыянаў у Друі. Там жа скончыў гімназію (1929). Прадоўжыў вучобу ў папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. Пасвячоны ў святары 23.12.1934. З 1935 займаўся місіянерскай дзейнасцю ў Харбіне (Маньчжурыя). Працаваў выхавацелем, прэфектам і духоўнікам у місіі Св. Мікалая. Супрацоўнічаў з харбінскім місіянерскім перыядычным выданнем «Католический вестник». Напрыканцы снежня 1948 арыштаваны кітайскімі ваеннымі ўладамі. Перададзены органам савецкай бяспекі. Да 1955 знаходзіўся ў адным з канцэнтрацыйных лагераў у Тайшэце (Усходняя Сібір). Пасля вызвалення вярнуўся ў Польшчу, дзе займаўся навуковай і педагагічнай дзейнасцю. У 1969 выехаў у Рым, а пазней у Лондан. Прымаў удзел у рэлігійным і культурным жыцці беларускага замежжа. Выступаў на старонках эмігранцкіх рэлігійных выданняў («Божым шляхам» і інш.), удзельнічаў у працы Беларускай секцыі Ватыканскага радыё. Пахаваны на могілках Святога Панкрата ў Лондане.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. — Мінск-Мюнхен, 1999.