Антон Пятровіч Даніліцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антон Пятровіч Даніліцкі
Дата нараджэння 1 студзеня 1922(1922-01-01)
Месца нараджэння вёска Бобрык,
Петрыкаўскі раён,
Гомельскай вобласці
Дата смерці 10 верасня 2010(2010-09-10) (88 гадоў)
Месца смерці Масква
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў бранятанкавыя войскі
Гады службы 19401972
Званне палкоўнік
Часць 69-я механізаваная брыгада
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі

Антон Пятровіч Даніліцкі (1 студзеня 192210 верасня 2010) — савецкі афіцэр, камандзір танка Т-34, малодшы лейтэнант[1]. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 студзеня 1922 года ў вёсцы Бобрык цяпер Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Беларус. У 1940 годзе скончыў Бабруйскі тэхнікум механізацыі апрацоўкі дрэва. працаваў на фанерным заводзе «Звязда» ў пасёлку Капцэвічы.

У Чырвонай Арміі з кастрычніка 1940 года. На фронце Вялікай Айчыннай вайны з яе першага дня — 22 чэрвеня 1941 года. Удзельнічаў у вызваленні Украіны, Польшчы, у Берлінскай і Пражскай наступальных аперацыях. У 1944 годзе скончыў Палтаўскае танкавае вучылішча, прызначаны камандзірам танка 53-а танкавага палка, 69-й механізаванай брыгады 9-а механізаванага корпуса 3-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га украінскага фронта.

Малодшы лейтэнант Антон Даніліцкі асабліва вылучыўся падчас Львоўска-Сандамірскай наступальнай аперацыі.

14 ліпеня 1944 года падчас прарыва абароны ворага экіпаж танка пад камандаваннем Даніліцкага першым уварваўся ў вёску Нішчэ Збароўскага раёна Цярнопльскай вобласці Украіны, чым садзейнічаў агульнаму поспеху боя.

15 ліпеня 1944 года танкісты Даніліцкага на чыгуначным вузле Краснае Бускага раёна Львоўскай вобласці адрэзалі шлях эшалонам ворага з чыгуначнага вузла.

18 жніўня 1944 года на левым беразе ракі Вісла ў баі за ўтрыманне плацдарма танк Даніліцкага паспяхова ўдзельнічаў у адражэнні шасці варожых кантратак.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 верасня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм малодшаму лейтэнанту Даніліцкаму Антону Пятровічу нададзена званне Героя Савецкага Саюза з ўручэннем Ордэна Леніна і Медаля «Залатая Зорка» (№ 4653).

24 чэрвеня 1945 года А. П. Даніліцкі ўдзельнічаў у гістарычным Парадзе Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве.

Пасля вайны А. П. Даніліцкі працягнуў армейскую службу. Служыў у 69-м матастралковым палку 14-й матастралковай дывізіі ў Групе Савецкіх войск у Германіі. Месца дыслакацыі — горад Вюнсдарф. У 1954 годзе скончыў Ваенную акадэмію бранятанавых войск імя Маршала Савецкага Саюза Р. Я. Маліноўскага. Працаваў ва ўчэбна-метадычным кабінеце па падрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі рабочых і спецыялістаў сельскай гаспадаркі Аграпрому РСФСР. З 1972 года палкоўнік А. П. Даніліцкі — у запасе.

Жыў і працаваў у горадзе Балашыхе Маскоўскай вобласці, потым пражываў у горадзе Каралёў. 9 мая 1995 года удзельнічаў у юбілейным Парадзе Перамогі ў Маскве. У 2001 годзе пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Маскву. Памер 10 верасня 2010 года. Пахаваны на Вастракоўскіх могілках.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Памятная мемерыяльная дошка на алее Герояў у Балашыхе. На мемарыяльнай дошцы памылкова указана імя Анатоль.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Звёзды доблести боевой. — Львов: Каменяр, 1968
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. минск, 1984

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Антон Пятровіч Даніліцкі на сайце «Героі краіны»


Зноскі

  1. на момант прадстаўлення да надання звання Героя Савецкага Саюза.