Антопаль (гміна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антопаль
польск.: Gmina Antopol
Краіна
Уваходзіць у Кобрынскі павет
Адміністрацыйны цэнтр Антопаль
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 3 055[1]

Гміна Антопаль (польск.: Gmina Antopol) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Антопалі[2], які першапачаткова з’яўляўся гарадской гмінай[1].

У міжваенны перыяд гміна Антопаль уваходзіла ў склад Кобрынскага павета Палескага ваяводства[1]. 18 красавіка 1928 года ў склад гміны перададзены часткі скасаваных гмін Зёлава і Іласк[3].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі

  1. а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VIII — Województwo Poleskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1924
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. Dz. U. z 1928 r. Nr 46, poz. 452