Антрэмон (опідум)


Антрэмон (фр.: Entremont) — археалагічны аб’ект, які прадстаўляе сабой 3,5 гектара археалагічных раскопак у трох кіламетрах ад Экс-ан-Праванса на крайнім поўдні плато П'юрыкар .
Гіторыя
[правіць | правіць зыходнік]У старажытнасці опідум у Антрэмон быў сталіцай Кельта-лігурыйскай канфедэрацыі. Ён быў заселены паміж 180 і 170 гадамі да н. э., некалькі пазней, чым адбылося заснаванне іншых гальскіх опідумаў, такіх як Опідум Сен-Блэз (7-2 стагоддзі да н. э.). Участак быў закінуты, калі быў узяты рымлянамі ў 123 годзе да н. э. і заменены Aquae Sextiae (сучасны Экс-ан-Праванс), новым рымскім горадам, заснаваным ля падножжа плато. У 90 годзе да н. э. былы опідум быў зусім пакінуты.
Археалагічны аб’ект змяшчае два розных раёны засялення, акружаных крапасной сцяной. Археолаг Фернан Бенуа назваў старэйшы ўчастак, больш высокі, «Высокі горад», а ніжэйшы — «Нізкі горад». Пасля было прызнана, што апошні быў пашырэннем першага і цяпер яны пазначаюцца «Паселішча 1» і «Паселішча 2» адпаведна.
Знаходкі з Антрэмона выстаўляюцца ў Музеі Гранэ і ўключаюць статуі, барэльефы і ўражлівыя адсечаныя галовы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Антрэмон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).