Анты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Анты (стар.-грэч.: Ἄνται, лац.: Antes) — старажытнаславянскае ваенна-палітычнае аб'яднанне VIVII стст. Узгаданы гоцкім гісторыкам Іарданам (VI ст.)ны]]«» і візантыйскім гісторыкам Пракопіем Кесарыйскім у працы «Вайна з готамі» (VI ст.).

Паводле Іардана анты і склавіны з'яўляліся часткамі «шматлікага племя венетаў». Ім дадзены канкрэтныя геаграфічныя прывязкі, якія дазваляюць лакалізаваць антаў у перыяд экспансіі на Балканы. Па меркаванні таго ж аўтара, анты — «самыя магутныя з іх (славян)», жылі паміж Днястром і Дняпром, дзе «Пантыйскае мора ўтварае дугу». Паводле Пракопія, склавены і анты выводзіліся не ад венедаў, а ад варвараў «спораў» («рассеянных па паселішчах»). Від іх у Пракопія апісваецца так: «...Вельмі высокага росту і велізарнай моцы. Колер скуры і валасоў у іх вельмі белы або залацісты...». Склавены і анты Пракопія жылі ў народапраўстве, прызнавалі валадаром на ўсімі аднаго бога, «творцу маланак». У бітве яны не надзявалі брані, а біліся толькі з дроцікамі і шчытамі.

З XIX ст. у славістыцы распаўсюдзілася меркаванне пра антаў, як пра тое пляменнае аб'яднанне, якое стала асновай усходнеславянскай групы народаў. Але такое адназначнае атаясамленне аспрэчваецца на падставе супастаўлення дакументаў VI ст. з археалагічнымі матэрыяламі, і адзначаецца, што назва магла адносіцца толькі да пэўнай асобнай тагачаснай групіроўкі славянаў, якая магла і не мець дачынення да гэтай групы.[1]

На мяжы VI і VII ст. анты ўступілі ў саюз з Візантыяй і ўзнялі паўстанне супраць панавалых тады авараў; аварскі каган скіраваў вялікае войска, каб знішчыць антаў (602). Пасля гэтага паходу, пра які амаль нічога не вядома, з гістарычных крыніц знікаюць якія-небудзь ўзгаданні пра антаў, таму верагодна, што яны сапраўды былі знішчаныя.[2]

Зноскі

  1. Думка Г. А. Хабургаева, як працыт. у: Данілеўскі, С.30-32.
  2. Данілеўскі, С.32.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.. С.29.
  • Данилевский И. И. Древняя Русь глазами современников и потомков (IX—XII вв.); Курс лекций: Учебное пособие для студентов вузов. — М.: Аспект Пресс, 1998. — 399 с. ISBN 5-7567-0219-9