Пракопій Кесарыйскі
Пракопій Кесарыйскі | |
---|---|
лац.: Procopius Caesarensis | |
Дата нараджэння | каля 500 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 565 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, адвакат, пісьменнік |
![]() |
Пракопій Кесарійскі (грэч. Προκόπιος, лац.: Procopius; (500— памёр пасля 562) — візантыйскі познеантычны гісторык.
Жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Кесарыі Палесцінскай у арыстакратычнай сям’і. Пракопій Кесарыйскі, будучы з 527 года саветнікам палкаводца Велізарыя, удзельнічаў у паходах супраць персаў, вандалаў і остготаў. Аўтар «Гісторыі войн Юстыніяна» (8 кніг, завершана ў 553), «Пра пабудовы» (553—555), апісанне будаўніцтва пры імператары Юстыніяне (482 або 483—565) і «Апошняй гісторыі» (каля 550, памфлет супраць Юстыніяна і Феадоры).
Творы Пракопія Кесарыйскага — важная крыніца па ўнутранай і знешнепалітычнай гісторыі Візантыі і суседніх дзяржаў канца 5 — 6 стагоддзя, утрымоўваюць каштоўныя звесткі пра ўсходніх і паўднёвых славян і гуна-цюркскія плямёны, грамадскі лад, гаспадарку, арганізацыю войска, побыт і г.д., падаюць гісторыю іх ўварвання на Балканы.
У кнізе «Тайная гісторыя» (550 год), якая распавядае пра скандальную хроніку імператарскага двара, упершыню ўжыў тэрмін «анекдот»[2]
Зноскі
- ↑ https://www.britannica.com/biography/Procopius-Byzantine-historian
- ↑ Українські анекдоти: від козацьких часів і по наші дні / Упорядник і автор передмови В. Чемерис. — Київ: Український письменник, 1995.- 382 сторінки. Сторінка 3. ISBN 5-333-01464-7
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- J. Haury (Hg.): Procopii Caesariensis Opera omnia, 4 Bde., Leipzig 1905—1913. Новае выпраўленае і дапоўненае выданне: G. Wirth (Hg.), ibid. — Leipzig 1962—1964.
- Procopius. Buildings, History of the Wars, and Secret History, Ed. H. B. Dewing and G. Downey, Loeb Classical Library, 7 Vol., Cambridge/MA 1914-40. (грецькі тексти з англійським перекладом)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]