Анэля Рдултоўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анэля Рдултоўская
POL COA Drogosław.svg
«Драгаслаў(руск.) бел.»
 
Веравызнанне: каталічка
Род: Рдултоўскія
Бацька: Казімір Рдултоўскі (1785—1855)
Маці: Тэрэза Рдултоўская
Муж: Адам Леў Солтан (1825—1901)

Анэля Рдултоўская (у шлюбе Солтан) — прадстаўніца шляхецкага роду Рдултоўскіх, буйных землеўласнікаў Мінскай губерні (Расійская імперыя), дачка Казіміра, сястра Канстанціна і Яўстаха Рдултоўскіх.

Паходжанне і сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Належала да каталіцкага шляхецкага роду Рдултоўскіх, які адносіўся ў XVIII ст. да рэгіянальнай эліты Новагародскага ваяводства ВКЛ. Яе дзед — Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) быў новагародскім падваяводам і пад канец жыцця валодаў вялізнай латыфундыяй (каля 240 тыс. дзесяцін зямлі)[1].

Анэля нарадзілася ў сям'і Казіміра Рдултоўскага (1785—1855) і Тэрэзы Рдултоўскай, якая была зводнай сястрой свайго мужа Казіміра Рдултоўскага — дачкой ад другой жонкі Яна Хрызастома Рдултоўскага (Канстанцыі Булгарын). Спецыяльны дазвол на такі блізкароднасны шлюб быў атрыманы ад Папы Рымскага, для чаго Казімір Рдултоўскі папярэдне выдаткаваў вялікія грошы ў Рым[2].

Анэля мела таксама братоў Канстанціна Тадэвуша (1804—1869) і Яўстаха (1824—1902) і сястру — Анэлю і Лаўру. Усе дзеці Казіміра і Тэрэзы Рдултоўскіх былі каталікамі.

Анэля Рдултоўская выйшла замуж за Адама Льва Солтана (1825—1901), сына Адама Леана Солтана (1792—1863), уласніка буйнога маёнтка Церабяжоў (7207 дзесяцін) у Пінскім павеце Мінскай губерні (Расійская Імперыя)[3][4]. У шлюбе сям'я дзяцей не мела[5].

У 1856 г. Адам Леў Солтан прадаў маёнтак Церабяжоў суседу — двараніну Цэзарыю Антонію Алешу (1820—1892)[6][7].

Адам Леў Солтан прыняў удзел у Студзеньскім паўстанні (1863—1864) і пасля падаўлення паўстання быў вымушаны эміграваць за мяжу — у Дрэздэн[8].

Зносіны з Людвікам Шпіцнагелем[правіць | правіць зыходнік]

Па адной з версій, непадзеленае каханне Людвіка да Анэлі стала прычынай яго самазабойства ў 1827 годзе[9][10]. Пацвярджаюць гэтую гіпотэзу два творы Шпіцнагеля, якія засталіся ў рукапісах: Garść snowskiej ziemi і List pożegnalny, але, хутчэй за ўсё, першы з іх з'явіўся яшчэ падчас наведвання Снову ў ліпені 1824 года, а другі не падобны на твор, што выйшаў з-пад пяра Людвіка Шпіцнагеля[9]. Абодва творы прысвечаны рамантычнаму развітанню з каханай, а не трагічнаму развітанню з жыццём[9].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Анэлі прысвечаны вершы Л. Шпіцнагеля, гісторыя іх зносін стала матывам п'есы «Крык рабіны» Вацлава Кубацкага(польск.) бел..

П'еса «Крык рабіны»[правіць | правіць зыходнік]

П'еса была ўпершыню пастаўлена ў 1949 годзе ў Польшчы, а тэкст выйшаў у тым жа годзе некалькімі выданнямі[11]. Дзеянне п'есы адбывалася ў маёнтку Рдултоўскіх на Наваградчыне, г. зн. у Снове, але аўтар памылкова[12] зрабіў каханай не Анэлю, а яе родную сястру Лаўру.

У прэм'ернай пастаноўцы рэжысёра Януша Варнецкага(руск.) бел. (1949, Варшава[13]) яе ролю выконвала Рэната Касабудзкая(руск.) бел., у пастаноўцы Віляма Хажыцы(польск.) бел. (1949, Познань[14]) — Марыя Уршуноўна, у пастаноўцы Ежы Ронарда Буянскага (1949, Кракаў[15]) — Марыя Багурская, у пастаноўцы Войцеха Маціеўскага(руск.) бел. (1969, Тэатр польскага радыё[16]) — Цаліна Менцнер.

Зноскі

  1. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 352.
  2. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 352.
  3. Федорук, А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины... С. 19.
  4. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 143, 145, 357.
  5. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 143.
  6. Федорук, А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины... С. 19.
  7. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 143, 145.
  8. Orman-Michta, E. Sołtan Adam Lew / E. Orman-Michta // Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa etc.: Ossolineum, 2001. — T. XL. — S. 346
  9. 9,0 9,1 9,2 Spitznagel (Szpicnagel, Szpicnagiel) Ludwik Ferdynand (польск.) 
  10. CZĘŚĆ II. (польск.) 
  11. Krzyk jarzębiny. Opowieść dramtyczna, etc
  12. Elwira Korcz
  13. Krzyk jarzębiny premiera: 31 marca 1949
  14. Krzyk jarzębiny premiera: 30 kwietnia 1949
  15. Krzyk jarzębiny premiera: 23 października 1949
  16. Wacław Kubacki. Krzyk jarzębiny (польск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Федорук, А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А.Т. Федорук. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 576 с. ISBN 985-11-0305-5.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
  • Orman-Michta, E. Sołtan Adam Lew / E. Orman-Michta // Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa etc.: Ossolineum, 2001. — T. XL. — S. 346.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]