Яўстах Рдултоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўстах Рдултоўскі
POL COA Drogosław.svg
«Драгаслаў(руск.) бел.»
Нараджэнне 1824
Смерць 1902
Род Род Рдултоўскіх[d]
Бацька Казімір Рдултоўскі
Маці Тэрэза з Рдултоўскіх[d]
Жонка Мальвіна Кунцэвіч
Дзеці 1) Казімір Яўстахавіч Рдултоўскі; 2) Стэфан Яўстахавіч Рдултоўскі; 3) Марыя Яўстахаўна Рдултоўская; 4) Людвіка Яўстахаўна Рдултоўская; 5) Ян Хрызастом Рдултоўскі (1859—1911)
Веравызнанне каталік
Адукацыя

Яўстах Рдултоўскі (18241902) — буйны землеўласнік Мінскай губерні (Расійская імперыя).

Вядомы як апошні з роду ўладальнік палацавага комплексу Рдултоўскіх у Снове.

Паходжанне і сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Рдултоўскіх, які адносіўся ў XVIII ст. да рэгіянальнай эліты Новагародскага ваяводства ВКЛ. Яго дзед — Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) быў новагародскім падваяводам і пад канец жыцця валодаў вялізнай латыфундыяй (каля 240 тыс. дзесяцін зямлі)[1].

Яўстах Рдултоўскі нарадзіўся ў 1824 г. у сям'і Казіміра Рдултоўскага (1785—1855) і Тэрэзы Рдултоўскай. Тэрэза Рдултоўская была зводнай сястрой свайго мужа Казіміра Рдултоўскага — дачкой ад другой жонкі Яна Хрызастома Рдултоўскага (Канстанцыі Булгарын). Спецыяльны дазвол на такі блізкароднасны шлюб быў атрыманы ад папы рымскага, для чаго Казімір Рдултоўскі папярэдне выдаткаваў вялікія грошы ў Рым[2].

Яўстах Рдултоўскі меў таксама брата Канстанціна Тадэвуша Рдултоўскага (1804—1869) і дзвюх сясцёр — Анэлю Рдултоўскую і Лаўру Рдултоўскую. Усе дзеці Казіміра і Тэрэзы Рдултоўскіх былі каталікамі.

Яўстах Рдултоўскі ажаніўся з Мальвінай Кунцэвіч. Ад жонкі Яўстах Рдултоўскі меў пяць дзяцей, якія былі ахрышчаны ў каталіцтва[3]:

  • 1) Казімір Яўстахавіч Рдултоўскі — памёр безпатомна;
  • 2) Стэфан Яўстахавіч Рдултоўскі — памёр безпатомна;
  • 3) Марыя Яўстахаўна Рдултоўская — яе мужам стане блізкі сусед — пан Ян[4][5] Мержаеўскі;
  • 4) Людвіка Яўстахаўна Рдултоўская — яе мужам стане Яўгеній Рдултоўскі (1839—1911), яе кузэн і сын Канстанціна Тадэвуша Рдултоўскага (1804—1869)[6]
  • 5) Ян Хрызастом Рдултоўскі (1859—1911) — яго жонка стане дваранка Браніслава Круневіч.

Муж яго дачкі Людвікі — Яўгеній Рдултоўскі (1839—1911) — стане ўдзельнікам Студзеньскага паўстання (1863—1864) і будзе высланы ў Сібір на катаргу, адкуль вернецца дамоў па царскай амністыі[7].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт (Расійская Імперыя)[8].

Маёнтак[правіць | правіць зыходнік]

Яўстах Рдултоўскі атрымаў у спадчыну ад бацькі вялізную латыфундыю — маёнтак маёнтак Сноў (Верхні Сноў, Ніжні Сноў, Адахоўшчына, Селявічы, Карчы і інш.) і таксама раскошны сноўскім палацам у Слуцкім павеце Мінскай губерні[9].

У 1854 г. большая частка маёнтка Сноў (2672 дзесяцін зямлі і лесу) разам са сноўскім палацам перайшла ад Яўстаха Рдултоўскага ва ўласнасць барона Густава Гарцінга (1819—1879)[10]. Паводле сямейнага падання Яўстах Рдултоўскі маёнтак Сноў прайграў у карты барону Густаву Гарцінгу[11].

Пасля сваёй смерці пакінуў дзецям толькі тры фальваркі са сваёй былой латыфундыі — Адахоўшчына, Селявічы, Карчы ў Слуцкім павеце Мінскай губерні[12].

Зноскі

  1. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 352.
  2. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 352.
  3. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 357.
  4. Eustachy Rdułtowski h. Drogosław
  5. Jan Mierzejewski
  6. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 357.
  7. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 357.
  8. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 353.
  9. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 353.
  10. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 353.
  11. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 357.
  12. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 353.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.