Казімір Рдултоўскі
Казімір Рдултоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() «Драгаслаў » | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1785 | ||||||
Смерць | 1855 | ||||||
Род | Рдултоўскія[d] | ||||||
Бацька | Ян Хрызастом Рдултоўскі[d] | ||||||
Маці | Францішка з Жавускіх[d] | ||||||
Жонка | Тэрэза з Рдултоўскіх[d] | ||||||
Дзеці | Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі, Яўстах Рдултоўскі, Анэля Солтан і Лаўра Тарчэўская[d] | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофіі | ||||||
Узнагароды |
Казімір Рдултоўскі (1785 — 1855[1]) — буйны землеўласнік Мінскай губерні (Расійская імперыя), навагрудскі павятовы маршалак (1811—1814).
Заснавальнік палацавага комплексу Рдултоўскіх у Снове[2].
Паходжанне і сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Рдултоўскіх, які адносіўся ў XVIII ст. да рэгіянальнай эліты Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Казімір Рдултоўскі нарадзіўся ў 1785 г. у шляхецкай каталіцкай сям’і Яна Хрызастома Рдултоўскага (1735—1791) і графіні Францішкі Ржавускай. Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) быў новагародскім падваяводам і пад канец жыцця валодаў вялізнай латыфундыяй (паводле слоў Паўла Рдултоўскага (нар. 1902 г.), каля 240 тыс. дзесяцін зямлі)[3]. Па маці Казімір Рдултоўскі прыходзіўся праўнукам князю Міхалу Казіміру Радзівілу «Рыбаньку»[1].
Бацька Казіміра — Ян Хрызастом Рдултоўскі — быў жанаты тройчы: з Брыгідай Статкевіч, з Канстанцыяй Булгарын і графіняй Францішкай Ржавускай[4].
Сам Казімір Рдултоўскі ажаніўся са сваёй зводнай сястрой — Тэрэзай Рдултоўскай, якая была дачкой Яна Хрызастома Рдултоўскага (1735—1791) і яго жонкі Канстанцыі Булгарын. Спецыяльны дазвол на такі блізкароднасны шлюб быў атрыманы ад папы рымскага, для чаго Казімір Рдултоўскі папярэдне выдаткаваў вялікія грошы ў Рым[4]. Падобны шлюб выклікаў вялікі ажыятаж сярод дваран Мінскай губерні[4]. Гэты саюз, нягледзячы на плёткі, апынуўся шчаслівым. Сенсацыйны шлюб нават не адбіўся на службовай кар’еры Казіміра[1].
Ад жонкі Казімір Рдултоўскі меў чатырох дзяцей[5]:
- 1) Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі (1804—1869);
- 2) Яўстах Рдултоўскі (1824—1902);
- 3) Анэля Рдултоўская — стане жонкай двараніна Адама Льва Солтана (1825—1901), удзельніка Студзеньскага паўстання (1863—1864);
- 4) Лаўра Рдултоўская — стане жонкай двараніна Тарчэўскага.
Яго маці Францішка Ржавуская пасля смерці мужа (Яна Хрызастома Рдултоўскага) паўторна выйшла замуж за Францішка Абуховіча, мінскага кашталяна.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]З ранніх гадоў жыў і вучыўся ў Англіі. У Оксфардзе ён атрымаў званне доктара філасофіі[4].
Маёнтак
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці бацькі Яна Хрызастома ў 1791 г. увядзенне Казіміра ў маёмасную спадчыну бацькі адбылося ў 1803 г.
Адносіўся да латыфундыстаў, бо меў ва ўласнасці вялізныя маёнткі Сноў, Чэрніхава (фальваркі Верхні Чэрніхаў, Ніжні Чэрніхаў, Трасцянец), Ястрамбель (Ястрамбель, Малахоўцы, Сіворчыцы і інш.), Адахоўшчына (Адахоўшчына, Карчы, Селявічы)[6]. Маёнтак Ястрамбель (вёскі Ястрамбель, Малахоўцы, Сіворчыцы, вінакурня) і маёнтак Адахоўшчына (Адахоўшчына, Карчы, Селявічы) у 1846 г. супольна налічвалі 226 душ мужчынскага пола, 180 душ жаночага пола, 9374 дзесяціны (лес і 2388 дзесяціны пашні)[7].
Маёнтак Ястрамбель з палацам Казімір Рдултоўскі прадаў 3 мая 1851 г. двараніну-каталіку Міхалу Катлубаю[7][8].
Служба і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 1803 г. Казімір Рдултоўскі быў прыняты ў склад братоў-воінаў Расійскага каталіцкага прыёрства[1].
Мальтанскі кавалер крыжа святога Іаана Іерусалімскага (1804)[1].
У 1811 і 1813 г. дваране Навагрудскага павета абіралі Казіміра Рдултоўскага на пасаду навагрудскага павятовага маршалка (1811—1814).
Гаспадарчая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]

У 1811 г. Казімір пасяліўся ў Снове, дзе заклаў сад і пачаў будаўніцтва раскошнага сноўскага палаца па праекце віленскага архітэктара Браніслава Тычэцкага[9].
У палацы кіпела свецкае жыццё. Тут Казімір прымаў знакамітых персон. Вядома, што ў яго ў гасцях пабываў брат Напалеона Банапарта Еранім.
Акрамя будаўніцтва гэтай рэзідэнцыі Казімір Рдултоўскі праславіўся таксама поспехамі ў сельскай гаспадарцы, агародніцтве, развіцці сноўской прамысловасці — пры ім у Снове была пабудавана вялікая суконная фабрыка, чым на той момант маглі пахваліцца нямногія багатыя сядзібы[4][10].
У 1836 г. па загадзе Казіміра Рдултоўскага ў Снове пабудавалі каменны храм, асвячоны ў гонар усё Першавярхоўных апосталаў, які пазней, у 1893 г., быў рэканструяваны і пераасвечаны ў праваслаўны храм Святых Касьмы і Даміяна[10].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]У п’есе «Крык рабіны» Вацлава Кубацкага (1949) Казімір Рдултоўскі з’яўляецца адным з герояў[11].
У прэм’ернай пастаноўцы рэжысёра Януша Варнецкага (1949, Варшава[12]) яго ролю выконваў Чэслаў Каліноўскі, у пастаноўцы Віляма Хажыцы (1949, Познань[13]) — Тадэвуш Хмялеўскі, у пастаноўцы Ежы Ронарда Буянскага (1949, Кракаў[14]) — Вацлаў Навакоўскі , у пастаноўцы Войцеха Маціеўскага (1969, Тэатр польскага радыё[11]) — Уладзіслаў Ханьча і Ян Кёхер .
Зноскі
- ↑ а б в г д Верхнее Чернихово, усадьба Рдултовских (руск.)
- ↑ Дворцово-парковый ансамбль Рдултовских в Снове ждет инвестора (руск.)
- ↑ Dzieje rezydencji 1993, s. 352, 357.
- ↑ а б в г д Dzieje rezydencji 1993, s. 352.
- ↑ Dzieje rezydencji 1993, s. 357.
- ↑ Федорук 2006, с. 514—515.
- ↑ а б Федорук 2006, с. 515.
- ↑ Деревня Ястрембель — когда-то роскошный дворец Котлубаев теперь попросту разваливается Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Минщина богата старинными дворцами и усадьбами (руск.)
- ↑ а б Путешествия по Беларуси — Местечко Снов (руск.)
- ↑ а б Wacław Kubacki. Krzyk jarzębiny (польск.)
- ↑ Krzyk jarzębiny premiera: 31 marca 1949
- ↑ Krzyk jarzębiny premiera: 30 kwietnia 1949
- ↑ Krzyk jarzębiny premiera: 23 października 1949
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
- Roman Aftanazy. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej (польск.). — drugie przejrzane i uzupełnione. — Wrocław: Ossolineum, 1993. — T. 2. Województwa Brzesko-Litewskie, Nowogródzkie. — 474 s. — ISBN 83-04-03784-X (т. 2), ISBN 83-04-03701-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Kazimierz Rdułtowski h. Drogosław (польск.)