Анёл на Аляксандраўскай калоне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Скульптура анёла на цыліндрычным пастаменце

Статуя анёла на вяршыні Александроўскай калоны, якая ўпрыгожвае Палацавую плошчу ў Санкт-Пецярбургу, была створана Барысам Арлоўскім. Гэта адзін з першых у Расіі помнікаў у гонар перамогі над французамі. Арлоўскі прыступіў да працы над фігурай анёла ў верасні 1830 года, калі сама калона ўжо пачала ўвасабляцца ў камені.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Калона ўяўляе сабой суцэльны паліраваны элемент з ружовага граніту, стаіць на упрыгожаным барэльефамі квадратным у плане пастаменце.

Верх калоны вянчае бронзавая капітэль дарычнага ордэра. Яе верхняя частка — прастакутны абак зроблены з цаглянага мура з бронзавым абліцоўваннем. На ім усталяваны бронзавы цыліндрычны п'едэстал з паўшаравым верхам, усярэдзіне якога заключаны асноўны апорны масіў, які складаецца з шматслаёвага мура: граніту, цэглы і яшчэ двух слаёў граніту ў падставе.

Помнік вянчае фігура анёла працы Барыса Арлоўскага[1]. Левай рукой анёл трымае чатырохканцовы лацінскі крыж, а правую ўзносіць да неба. Галава анёла нахіленая, яго погляд скіраваны на зямлю.

Па першапачатковым праекце Агюста Манферана, фігура на вяршыні калоны абапіралася на сталёвы прут, які пазней быў выдалены, і пры рэстаўрацыі 2002—2003 гадоў высветлілася, што анёл трымаецца за кошт сваёй уласнай бронзавай масы[2].

Мала таго, што сама калона вышэй Вандомскай, фігура анёла пераўзыходзіць па вышыні постаць Напалеона I на Вандомскай калоны. Акрамя таго, анёл крыжам топча змея, што сімвалізуе мір і спакой, якія прынесла ў Еўропу Расія, атрымаўшы перамогу над напалеонаўскімі войскамі.

Лёгкая фігура анёла, спадаючыя складкі адзення, выразна выяўленая вертыкаль крыжа, працягвачы вертыкаль манумента, падкрэсліваюць складнасць калоны. Паводле распаўсюджанай легенды, рысам твару анёла скульптар надаў падабенства з асобай Аляксандра I. Ёсць таксама звесткі, што фігура анёла — скульптурны партрэт пецярбургскай паэткі Марыі Кульман[3].

Апошняя рэстаўрацыя 2002—2003 гадоў дазваляе спадзявацца на высокі ўзровень захаванасці скульптуры ў будучыні.

Зноскі

  1. Прыняты да выканання праект быў характарызаваны такімі словамі:

    «Фигура Ангела с крестом, которым попирается у подножия вражда и злоба (змея), изображает разительную мысль — сим победиши»

  2. «Працы па рэстаўрацыі Александроўскай калоны ў Пецярбургу, якія ацэньваюцца ў 22,5 млн руб., плануецца завяршыць у красавіку 2003 г» Архіў артыкулаў, прысвечаных трахсотгоддзю Пецярбурга, 23 ліпеня 2002
  3. Карпова Е. В. «Коринна Севера»: (О скульптурном изображении Елизаветы Кульман) // Памятники культуры. Новые открытия: Письменность. Искусство. Археология: Ежегодник / Науч. совет по истории мировой культуры РАН; Редкол.: Д. С. Лихачев и др. 1999. М.: Наука, 2000.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зодчие Санкт-Петербурга. XIX — начало XX века / сост. В. Г. Исаченко; ред. Ю. Артемьева, С. Прохватилова. — СПб.: Лениздат, 1998. — 1070 с. — ISBN 5-289-01586-8.