Аляксандраўская калона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
помнік
Аляксандраўская калона
руск.: Александровская колонна
Аляксандраўская калона на Палацавай плошчы
Аляксандраўская калона на Палацавай плошчы
59°56′21″ пн. ш. 30°18′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
2-і Адміралцейскі востраў  (руск.), Палацавая плошча Санкт-Пецярбург
Скульптар Барыс Іванавіч Арлоўскі і Агюст Манферан
Архітэктар архітэктар - А. Манферан, скульптар - Б. І. Арлоўскі
Дата заснавання 11 верасня 1834
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810516000№ 7810516000
Вышыня 47,5 м
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндраўская кало́на (таксама Александрыйскі стоўп  (руск.), па вершу А. С. Пушкіна «Помнік  (руск.)») — помнік у стылі ампір, які знаходзіцца ў цэнтры Палацавай плошчы Санкт-Пецярбурга. Узведзена ў 1834 годзе архітэктарам Агюстам Манферанам па ўказе імператара Мікалая I ў памяць аб перамозе яго старэйшага брата Аляксандра I над Напалеонам. Знаходзіцца ў падпарадкаванні Дзяржаўнага Эрмітажа[1].

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Калона Траяна ў Рыме — правобраз Александроўскай калоны
Вандомская калона ў Парыжы — помнік Напалеону

Гэты помнік дапоўніў кампазіцыю Аркі Галоўнага штаба, якая была прысвечана перамозе ў Айчыннай вайне 1812 года. Ідэю збудаванні манумента падаў знакаміты архітэктар Карл Росі. Плануючы прастору Палацавай плошчы, ён меркаваў, што ў цэнтры плошчы трэба размясціць помнік. Аднак прапанаваную ідэю ўстаноўкі яшчэ адной коннай статуі Пятру I ён адрынуў.

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Агульная вышыня збудавання 47,5 м.
  • Вышыня ствала (маналітнай часткі) калоны 25,6 м (12 сажняў).
  • Вышыня пастамента 2,85 м (4 аршына),
  • Вышыня фігуры анёла 4,26 м,
  • Вышыня крыжа 6,4 м (3 сажні).
  • Ніжні дыяметр калоны 3,5 м (12 футаў), верхні — 3,15 м (10 футаў 6 цаляў).
  • Памер пастамента — 6,3 × 6,3 м.
  • Памеры барэльефаў — 5,24 × 3,1 м.
  • Памеры агароджы 16,5 × 16,5 м
  • Агульная вага збудавання — 704 тоны.
  • Вага каменнага ствала калоны каля 600 тон.
  • Агульная вага навершка калоны каля 37 тон.

Сама калона стаіць на гранітнай падставе без якіх-небудзь дадатковых апор, толькі пад дзеяннем уласнай сілы цяжасці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Никитин Н. П. Огюст Монферран, Проектирование и строительство Исаакиевского собора и Александровской колонны. — Ленинград, 1939
  • Гусаров А. Ю. Памятники воинской славы Петербурга. — СПб, 2010. — ISBN 978-5-93437-363-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]