Агюст Манферан
Агюст Манферан | |
---|---|
фр.: Henri Louis Auguste Ricard de Montferrand | |
| |
Дата нараджэння | 23 студзеня 1786[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 чэрвеня (10 ліпеня) 1858[3] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург |
Найважнейшыя пабудовы | |
Уплыў | Charles Percier[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анры Луі Агюст Рыкар дэ Манферан (фр.: Henri Louis Auguste Ricard de Montferrand; 23 студзеня 1786, Шаё , прадмесце Парыжа — 28 чэрвеня (10 ліпеня) 1858, Санкт-Пецярбург) — архітэктар, будаўнік Ісакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу.
На рускі манер яго таксама называлі Аўгуст Аўгуставіч Манферан і Аўгуст (Аўгустын) Антонавіч Манферан.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сапраўднае прозвішча яго было Рыкар (фр.: Ricard). Нарадзіўся ў 1786 годзе, у Шаё (дэпартамент Сены, у Францыі), вучыўся ў Парыжы пад кіраўніцтвам Перс'е , Фантэна і Антуана Камар'е (айчым), удзельнічаў у пабудове царквы Марыі Магдаліны.
Пасля заканчэння школы архітэктуры Манферан ў 1813 годзе паступіў на ваенную службу ў напалеонаўскую ганаровую гвардыю . Вызначыўшыся ў бітве пры Ханау , быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна і атрымаў чын старэйшага кватэрмайстара . Выйшаў у адстаўку неўзабаве пасля Лейпцыгскай бітвы .
Красавік 1814 года карэнным чынам змяніў яго лёс. Манферану ўдалося прыцягнуць да сябе ўвагу Аляксандра I, падаючы яму «Альбом розных архітэктурных праектаў, прысвечаных Яго Вялікасці Імператару Усерасійскаму Аляксандру I», выкананы ўласнаручна. Гэта падзея адбылася адразу ж пасля ўступлення рускіх войскаў у Парыж.
Сярод малюнкаў у гэтым альбоме былі праекты коннай статуі, каласальнага абеліска, Трыумфальнай аркі «Адважнаму Расійскаму войску» і «Калоны ў гонар усеагульнага міру» (у ёй прасочваюцца матывы будучай Александраўскай калоны). Малюнкі альбома былі анатаваны кароткім пералікам неабходных будаўнічых матэрыялаў і там жа паказваўся кошт выдаткаў.
Паказаўшы сябе не толькі як выдатнага малявальшчыка, эксперта і аматара класічнага мастацтва, але і як тэхнічна падкаванага спецыяліста, Манферан дамогся свайго — ён атрымаў афіцыйнае, але пры гэтым ветлівае запрашэнне прыехаць у Санкт-Пецярбург. У 1816 годзе ён прыехаў у паўночную Пальміру, не пабаяўшыся змяніць свой лёс. Больш за 40 гадоў, да самай смерці, ён жыў і працаваў у гэтым горадзе.
Зноскі
- ↑ Auguste de Montferrand // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Auguste Ricard de Montferrand // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Манферан Аўгуст Аўгуставіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 95. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агюст Манферан
- Нарадзіліся 23 студзеня
- Нарадзіліся ў 1786 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 10 ліпеня
- Памерлі ў 1858 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на могілках Манмартр
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Санкт-Пецярбурга
- Архітэктары Францыі
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра
- Архітэктары Масквы
- Асобы на марках