Перайсці да зместу

Апалонія Дарэўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апалонія Дарэўская
Дата нараджэння 1767
Тэатр Тэатр Антонія Тызенгаўза

Апалонія Дарэўская (вядома і як Дарота; 1767? —?) — танцоўшчыца.

Прыгонная падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза, выхаванка яго балетных школ у Гродне і Паставах.

У 1778 годзе выступіла як фігурантка ў школьным паказе «Сялянскага балета» Г.Петынеці на сцэне прыдворнага тэатра Тызенгаўза ў Гродне.

Паводле завяшчання магната перайшла ва ўласнасць Станіслава Аўгуста Панятоўскага і з 1785 года стала першай салісткай трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве; выступала як гратэскавая танцоўшчыца на прыдворнай сцэне і ў Нацыянальным тэатры (партыі ў балетах «Мірза і Ліндор», «Рыбакі», «Лукас і Калінета» і інш.).

У 17941797 гадах працавала ў прыватных антрэпрызах Варшавы і Гданьскa (Польшча).

У 1797 годзе па ініцыятыве і за кошт Станіслава Аўгуста Панятоўскага выехала ў Пецярбург.