Аперацыя «Світанак» (2022)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аперацыя «Світанак»
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Сектары Газа

Мэтавае забойства Тайсіра Джабары, камандзіра руху «Ісламскі джыхад» у Палесціне.
Дата 5—7 жніўня 2022
Месца Сектар Газа і Заходні бераг ракі Іардан
Вынік спыненне агню
Праціўнікі
Сцяг Ізраіля Ізраіль Файл:Flag of the Islamic Jihad Movement in Palestine.svg Ісламскі джыхад у Палесціне (ІДП)
Камандуючыя
Ізраіль Яір Лапід
Ізраіль Бэні Ганц
Ізраіль Авіў Кахаві
Зіяд аль-Нахаль
Тайсір Джабары
Страты
2 салдата (параненыя) 15 забітых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аперацыя «Світанак» (іўр.: מבצע עלות השחר) — мэтанакіраваная ваенная аперацыя Ізраіля супраць «Ісламскага джыхаду ў Палесціне» (ІДП). У ходзе аперацыі, мэтававаным забойствам быў забіты военачальнік групіроўкі ІДП Тайсіра Джабары[1].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1 жніўня 2022 года ізраільскія сілы арыштавалі Басема аль-Саадзі, лідара «Ісламскага джыхаду ў Палесціне» на Заходнім беразе р. Іардан.

5 жніўня спецыяльны каардынатар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па блізкаўсходнім мірным працэсе Тор Венэсланд, як паведамляецца, наведаў дом аль-Саадзі ў Джэніне і сустрэўся з членамі яго сям’і ў рамках намаганняў па прадухіленні эскалацыі паміж Ізраілем і ІДП. Пазней Венэсланд выступіў з заявай, у якой выказаў занепакоенасць з нагоды «эскалацыі паміж палесцінскімі баевікамі і Ізраілем, якая працягваецца, уключаючы мэтанакіраванае забойства сёння лідара палесцінскага ісламскага джыхаду ў Газе. Гэта адбываецца на фоне росту напружанасці на акупаваным Заходнім беразе і ў сектары Газа за апошнія тыдні», і заклікаў усе бакі прадухіліць далейшую эскалацыю.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай 5 жніўня Ізраіль нанёс авіяўдар па жылым доме, дзе знаходзіўся военачальнік групіроўкі ІДП Тайсір Джабары[2][3]. Сярод дзесяці забітых было 4 забітых баевікоў ІДП, 5-гадовая дзяўчынка і 23-гадовая жанчына. 6 жніўня у Сектары Газа былі нанесеныя наступныя авіяўдары, у выніку якіх загінула 5 чалавек, у тым ліку двое мужчын у Хан-Юнісе і пажылая жанчына ў Бейт-Хануне, якая святкавала вяселле.

Камандаванне тылу Ізраіля папярэдзіла мірных жыхароў у радыусе 80 км ад Сектара Газа, каб яны рыхтаваліся да ракетнага абстрэлу. ІДП заявіла, што выпусцілі па Ізраілі сотню ракет[4].

Раніцай 6 жніўня Ізраіль арыштаваў 20 чалавек на Заходнім беразе, 19 з якіх былі членамі «Ісламскага джыхаду ў Палесціне».

7 жніўня баевікі ПІД заявілі аб згодзе на перамір’е, дасягнутай пры пасярэдніцтве Егіпта. Улады Ізраіля пацвердзілі згоду на перамір’е і падкрэслілі гатоўнасць прымяніць сілу ў выпадку парушэння рэжыму спынення агню. Перамір’е пачалося а 23:30 па мясцовым часе (20:30 па Грынвічы). Першапачаткова планавалася, што яно пачнецца а 20:00[5].

Дыпламатыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасол Палесціны ў ААН Рыяд Мансур паведаміў, што Савет Бяспекі ААН збярэцца 8 жніўня, каб абгаварыць сітуацыю. Аб правядзенні сустрэчы прасілі ААЭ, Кітай, Францыя, Ірландыя і Нарвегія.

Зноскі

  1. ЦАХАЛ начал операцию «Рассвет» в Газе: ликвидирован один из лидеров «Исламского джихада». detaly.co.il.
  2. "Операция "Рассвет", день второй: первые итоги". 9tv.
  3. Весна Педченко, Юля Сапронова. Сектор Газа начал обстрел Израиля в ответ на операцию «Рассвет». forbes.
  4. Nidal Al-Mughrabi. Palestinian militants fire rockets at Israel after Gaza air strikes. Reuters.
  5. Боевики в Газе согласились на перемирие. Израиль говорит, что цели операции выполнены (руск.). BBC News Русская служба (7 жніўня 2022). Праверана 8 жніўня 2022.