Перайсці да зместу

Апукова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апукова
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 159,6 м
Даўжыня 1 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,28 км²
Басейн
Плошча вадазбору 4,25 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Апукова (Беларусь)
Апукова
Апукова
Апукова (Віцебская вобласць)
Апукова
Апукова
Map

Апукова[1] — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Обаль, за 34 км у напрамку на паўночны захад ад горада Гарадок, каля вёсак Халамер’е і Мішуціна.

Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Плошча вадазбору 4,25 км². Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 25 м, на ўсходзе да 10 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, паўднёва-ўсходнія забалочаныя. Дно возера пясчана-глеістае. У паўднёвай частцы возера 2 плёсы. На возеры востраў плошчай 0,7 га.

У возера ўпадаюць 2 ручаі[2]. Выцякае ручай у раку Обаль.

Зноскі