Арангутаны
| Арангутаны | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Барнейскі арангутан (Pongo pygmaeus) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Pongo Lacépède, 1799 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Віды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арангутаны (Pongo) — род чалавекападобных малпаў, адны з блізкіх родзічаў чалавека.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва паходзіць ад малайскага Orang Hutan, што азначае «лясны чалавек» (orang — «чалавек», hutan — «лес»).
Апіанне
[правіць | правіць зыходнік]Рост самцоў да 1,5 м, маса да 200 кг, самкі значна меншыя. Склад цела масіўны. Заднія канечнасці кароткія, пярэднія доўгія з размахам да 2,25 м. Вельмі развітая мускулатура. Цела ўкрытае рэдкімі валасамі чырвона-карычневага колеру, на плячах даўжыня валасоў да 40 см.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арангутаны — адзіны сучасны род у падсямействе Ponginae. Да вымерлых родаў адносяцца гігантапітэкі (Gigantopithecus) і сівапітэкі (Sivapithecus).
Колькасць невялікая. У дзікай прыродзе сустракаюцца ў лясах на астравах Калімантан (Барнэа) і Суматра Малайскага архіпелагу.
Выпальванне лясоў становіцца ўсё больш распаўсюджанай з’явай, нават у нацыянальных парках на Барнэа і Суматры, дзе захаваліся гэтыя жывёлы. Маленькіх арангутангаў выкрадаюць для продажу, і гэта часта звязана з забойствам іх маці.
Род уключаны ў Міжнародную Чырвоную кнігу.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Жывуць на дрэвах, дзе будуюць гнёзды. Кормяцца пладамі (найчасцей дурману), птушанятамі, яйкамі. Нараджаюць адно дзіцяня масай 1,5—2 кг, якое маці корміць малаком да З—4 гадоў. Жывуць да 30 гадоў.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арангутан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).