Арвіка
Выгляд
| Населены пункт | |
| Арвіка | |
|---|---|
| шведск.: Arvika[1] | |
| 59°39′29″ пн. ш. 12°35′35″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1911 |
| Вышыня цэнтра | 58 ± 1 м |
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 0570 |
| Паштовы індэкс | 671 00–671 99 |
| arvika.se (шведск.) (англ.) (ням.) | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Арвіка[3] — горад у Швецыі, у лене Вермланд. З’яўляецца цэнтрам аднайменнай камуны. Размешчаны ў заходняй частцы краіны.
Статус горада атрымаў у 1821 годзе. Па колькасці насельніцтва гэта — другі па велічыні горад у Вермландзе: у самім горадзе пражываюць каля 14 000 чалавек, а ў камуне — каля 26 000 чалавек. Знаходзіцца на беразе заліва Чурквікен, блізу ледавіковага возера Глафсфіёрдэн (якое калісьці было фіёрдам дагістарычнага Анцылавага возера).
Ваколіцы Арвікі ўзгорыстыя, з паўднёвага ўсходу да горада прымыкае гара Стуркасбергет (240 м).
У горадзе ёсць порт; ракой Бюэльвен Глафсфіёрдэн злучаецца з возерам Венерн, якое, у сваю чаргу, злучана з Паўночным морам з дапамогай ракі Гёта-Эльв і з Балтыйскім морам Гёта-каналам.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Лінеа Лілегерд, шведская футбалістка
Зноскі
- ↑ Tätorter 2010 — Statistics Sweden, 2010. — С. 44. — ISSN 1654-3823
- ↑ Statistiska tätorter 2023, befolkning, landareal, befolkningstäthet per tätort — Statistics Sweden, 2024.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — карта Швецыі