Арду (Турцыя)
Выгляд
| Горад | |
| Арду | |
|---|---|
| турэцк.: Ordu | |
| 40°59′ пн. ш. 37°53′ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 5 м |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 136 000 чалавек (2008) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +90 452 |
| Паштовыя індэксы | 52x xx |
|
|
|
| ordu.bel.tr (тур.) | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Арду (турэцк.: Ordu) — горад у паўночнай Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Арду, порт на Чорным моры. 136 тыс. жыхароў (2008).
«Арду» па-турэцку азначае «армія» (адсюль: арда ў беларускай мове, horde — у англійскай) і паходзіць ад таго ж цюркскага кораня, што і урду (першапачаткова Zaban-e-Urdu-e-Mualla — «мова ўзнёслай арміі» — афіцыйная мова Пакістана). Такое імя горад атрымаў у 15 стагоддзі з-за таго, што быў штаб-кватэрай арміі Асманскай імперыі.
Сучасны Арду — эканамічна развіты горад, цэнтр прамысловасці па перапрацоўцы ляснога арэха.