Аркадзь Дзянісавіч Рудак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзь Дзянісавіч Рудак
Нараджэнне 25 снежня 1911(1911-12-25)
Смерць 11 лістапада 1997(1997-11-11) (85 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Аркадзь Дзянісавіч Рудак (25 снежня 1911, в. Валосавічы , Кіраўскі раён, БССР — 11 лістапада 1997, г. Мінск, БССР) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР, генерал-маёр (1966), заслужаны работнік культуры БССР (1980). Арганізатар і кіраўнік партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1948 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б. У 1930 годзе на савецкай і камсамольскай рабоце ў Бабруйскім раёне. З 1937 года ў Чырвонай Арміі. З 1939 года першы сакратар Гомельскага абкома КП(б)Б і штаба Гомельскага партызанскага злучэння. З 1944 года на партыйнай і савецкай рабоце.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1971 гадах.

1981 годзе — аўтар мемуараў «Экзамен на сталасць».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, многімі медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гісторыка-дакум. хроніка Кіраўскага раёна. Мн.: Выш. шк., 1997. С. 242, 412.
  • Кировский район: Историко-информационная подборка/Кировский районный исполнительный комитет. Бобруйск, 2000. С. 29.