Аркадзь Станіслававіч Аркадзьеў
| Аркадзь Станіслававіч Аркадзьеў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 13 лістапада 1897 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 лютага 1969 (71 год) |
| Грамадзянства | |
| Прафесія | |
| Тэатр |
|
| Узнагароды | |
Аркадзь Станіслававіч Аркадзьеў (сапр. Цівунчык; 13 лістапада 1897, в. Журбілавічы, Навагрудскі павет, цяпер Навагрудскі раён — 27 лютага 1969) — беларускі савецкі акцёр і рэжысёр. Заслужаны артыст БССР (1961)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1921 годзе скончыў тэатральную студыю ў Омску. Працаваў у тэатрах Омска, Магілёва, Куйбышава і інш. З 1944 года дырэктар Белдзяржфілармоніі, мастацкі кіраўнік Белдзяржэстрады, у 1951—1955 гадах мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага тэатра лялек БССР. У 1956—1962 гадах заснавальнік і галоўны рэжысёр Бабруйскага вандроўнага беларускага драматычнага тэатра. У 1962—1966 гадах рэжысёр Бабруйскага музычна-драматычнага тэатра і Магілёўскага абласнога тэатра музычнай камедыі. З 1967 года рэжысёр-педагог пастаянна дзеючых Рэспубліканскіх курсаў пры Міністэрстве культуры БССР[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш значныя пастаноўкі: «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1957, выканаў таксама ролю Лявона Зябліка), «Князь Мсціслаў Заліхвацкі» І. Прута і «Вясёлка» М. Заруднага (1958), «Шельменко-денщик» Г. Квітка-Аснаўяненкі (1959), «Апошні прыпынак» Э.М. Рэмарка (1961), «Вяселле ў Малінаўцы» Б. Аляксандрава (1962). Паставіў п’есы беларускіх драматургаў: «Чалавек вярнуўся» (1959) і «Любовь, Надежда, Вера» (1960) П. Васілеўскага, «Апошні крок» В. Зуба (1962) і іншыя[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 13 лістапада
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 27 лютага
- Памерлі ў 1969 годзе
- Асобы
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Рэжысёры паводле алфавіта
- Рэжысёры СССР
- Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
- Постаці Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
- Постаці Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне