Сасновая (Баранавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вёска
Сасновая
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Жарабілавічы
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 815 071
Сасновая на карце Беларусі ±
Сасновая (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Сасновая (Баранавіцкі раён)
Сасновая (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Сасновая (Баранавіцкі раён)

Сасно́вая[1] (трансліт.: Sasnovaja, руск.: Сосновая) (да 1964 года Жарабі́лавічы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчана за 17 км на захад ад Баранавіч, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каля вёскі была знойдзена свідраваная сякера трохвугольнай формы бронзавага веку[2].

Упершыню ўпамінаецца ў 1798 годзе.

У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Жарабілавіцкага сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 13 вяскоўцаў.

30 ліпеня 1964 года вёска Жарабілавічы атрымала назву Сасновая[3].

Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 19 двароў, 215 жыхароў (1897)
  • 46 двароў, 359 жыхароў (1909)
  • 27 двароў, 141 жыхар (1921)
  • 231 жыхар (1959)
  • 68 двароў, 120 жыхароў (1998)
  • 47 гаспадарак, 113 жыхароў (2005)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік землякам

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 3: Памятники бронзового века / В. Ф. Исаенко; под ред. Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1976. — 149, [2] с. — С. 46.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  4. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]