Аркадзь Сцяпанавіч Казлоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзь Сцяпанавіч Казлоў
Дата нараджэння 6 снежня 1938(1938-12-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 2011(2011-05-29) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Аркадзь Сцяпанавіч Казлоў (6 снежня 1938, г. Полацк, Віцебская вобласць — 29 мая 2011, г. Наваполацк) — будаўнік, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з маці і сястрой быў вывезены акупацыйнымі ўладамі ў Літву. Летам 1944 года сям’я вярнулася ў Полацк. У пасляваенны час скончыў гарадскую сярэднюю школу № 4, у 1957—1960 гадах служыў у войску. Пасля службы па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны на будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода (1960).

Працаваў рознарабочым у БУ-125 трэста № 16 «Нафтастрой». У 1961 года скончыў Наваполацкае тэхнічнае вучылішча нафтавікоў. Праходзіў стажыроўку на Новаўфімскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Працаваў памочнікам аператара ўстаноўкі атмасферна-вакуумнай трубчаткі № 1, затым аператарам на Полацкім НПЗ.

З 1964 года — старшы аператар паліўнай вытворчасці нафтаперапрацоўчага завода. Прымаў актыўны ўдзел у пусканаладачных работах установак, вывадзе іх на працоўны рэжым. Доўгія гады ўзначальваў лепшую на нафтаперапрацоўчым заводзе брыгаду аператараў.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1966—1970), быў членам Віцебскага абкама і Полацкага гаркама Кампартыі Беларусі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), двума ордэнамі Леніна. У 1981 годзе ўдастоены звання Герой Сацыялістычнай Працы з уручэннем залатога медаля «Серп і Молат». У 2008 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Козлов Аркадий Степанович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. — Новополоцк : ПГУ, 2015. — С. 28.
  • Козлов Аркадий Степанович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 254
  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 268.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 303.
  • Герои одиннадцатой пятилетки : [летопись трудовой славы, 1981—1985]. — Москва, 1984. — Кн. 3. — С. 193—203.
  • Знаменосцы трудовой славы: очерки / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. — Мн.: Беларусь, 1984. — С. 154—157.
  • Памяць : Полацк : гісторыка-дакументальная хроніка / рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск, 2002. — С. 717.