Арканавальда Банакорсі
Арканавальда Банакорсі | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 жніўня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 ліпеня 1962 (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Каралеўская італьянская армія[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арканавальда Банакорсі (італ.: Arconovaldo Bonacorsi; 22 жніўня 1898 — 2 ліпеня 1962) — італьянскі ваенны і палітычны дзеяч. Вядомасць атрымаў як кіраўнік аперацыі па захопу вострава Мальёрка падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Балонні. Пасля Першай сусветнай вайны стаў фанатычным і ідэалістычным фашыстам. Меў асабістую сустрэчу з Беніта Мусаліні. У 1922 годзе ўдзельнічаў у паходзе на Рым у якасці кіраўніка фашыстаў Балонні.
У 1928 годзе скончыў Балонскі ўніверсітэт, атрымаўшы юрыдычную адукацыю. Працаваў адвакатам. У пачатку 1930-х ажаніўся. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей.
У 1936 годзе, у пачатку грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Мусаліні адправіў яго на Балеарскія астравы. У жніўні Банакорсі ўзяў Мальёрку і здолеў арганізаваць сілы нацыяналістаў на востраве, паспяхова адлюстраваўшы высадку рэспубліканцаў[1]. У ходзе далейшых падзей Банакорсі захапіў Ібіцу[2]. З лютага 1937 года ваяваў пад Малагай у складзе «Corpo Truppe Volontari». Пазней быў накіраваны ў Італьянскую Эфіопію.
У 1940 годзе Банакорсі ўдзельнічаў у баях ў Брытанскім Самалі, дзе быў камандзірам атрада камандас з 300 чалавек. У 1941 годзе трапіў у палон.
У 1946 годзе вярнуўся на радзіму. Аднавіў юрыдычную і палітычную дзейнасць. Абараняў на судзе нямецкага генерала Ота Вагенера, які быў асуджаны на 15 гадоў турмы за зверствы на Родасе падчас Другой сусветнай вайны. Уступіў у неафашысцкі Італьянскі грамадскі рух
Памёр пасля хірургічных ускладненняў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bonaccorsi declaration at Manacor
- ↑ John F. Coverdale, "I Fascisti alla guerra di Spagna", Editori Laterza, Roma-Bari, 1977; pg 183–193
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Massot, Josep. Vida i miracles del Conde Rossi Editorial Serrador. Barcelona, 1988[1]