Перайсці да зместу

Арляк крымскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арляк крымскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pteridium tauricum


Выявы
на Вікісховішчы
IPNI  17415090-1
TPL  tro-26612993

Арляк крымскі (Pteridium tauricum) — від папарацей сямейства Dennstaedtiaceae.

Шматгадовая расліна вышынёй да 2 м. Лісце з доўгімі хвосцікамі. Ліставая пласцінка таўстаскурая, дэльтападобна-авальная, зялёная, двойчы-тройчы пёрыстая, часткова густа пакрыта мяккімі шаўкавістымі жоўта-чырванаватымі валасінкамі. Споранасіць ў ліпені-верасні.

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў горным поясе Крыма і Каўказа[1]. Сустракаецца як пустазелле ў лясах, хмызняках, садах, па далінах рэк.

Зноскі

  1. Зубкевіч Г. І. Арляк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.