Арляк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Pteridium)
Арляк

Арляк звычайны (Pteridium aquilinum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pteridium Gled. ex Scop., 1760, nom. cons.

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17223
NCBI  32100
EOL  47172677
GRIN  g:10076
IPNI  328202-2
FW  319937

Арля́к, Папараць[2] (Pteridium) — род травяністых папарацепадобных раслін сямейства Dennstaedtiaceae.

Найбольш вядомы і распаўсюджаны від — арляк звычайны (Pteridium aquilinum).

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі роду — наземныя травяністыя папараці вышынёй да 1 м, нярэдка ўтвараюць калоніі. Карэнішча знаходзіцца даволі глыбока пад зямлёй, моцна паўзучае, густа пакрытае валасінкамі.

Ваі размешчаныя на карэнішчы чаргова, даволі рэдка, двойчы — або чатыры разы пёрыстыя, з голым хвосцікам. Сорусы размешчаны па краі вай, пакрытыя знешнім несапраўдным індузіям і ўнутраным сапраўдным індузіям, паміж якімі знаходзяцца спарангіі. Споры карычневыя, вуглавата-шарападобныя, дробнашыпаватыя.

Лік храмасом x = 26.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя крыніцы лічаць род манатыпным з адзіным паліморфным відам.

Pteridium aquilinum (L.) Kuhn, 1879 typus[1]Арляк звычайны

Іншыя крыніцы дадаткова вылучаюць яшчэ каля дзясятка відаў[3], напрыклад:

Pteridium esculentum

Зноскі

  1. а б Звесткі пра род Pteridium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. TPL: Pteridium Архівавана 9 ліпеня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зубкевіч Г. І. Арляк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Орляк // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 159. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)
  • Cranfill, R.B. Flora of North America. — 1993. — Vol. 2. — P. 201—204.