Армяна-аўстралійскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Армяна-аўстралійскія адносіны
Арменія і Аўстралія
Арменія
Арменія
Аўстралія
Аўстралія

Армяна-аўстралійскія адносіны — адносіны Рэспублікі Арменія з Аўстраліяй. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўстаноўлены ў 1992 годзе[1].

17 красавіка 1997 года парламент штата Новы Паўднёвы Уэльс прыняў рэзалюцыю, у якой, ідучы насустрач мясцовай армянскай дыяспары, асудзіў падзеі, якія адбыліся на тэрыторыі Асманскай імперыі, кваліфікаваўшы іх як першы ў XX стагоддзі генацыд, прызнаў 24 красавіка Днём памяці армян. 29 красавіка 1998 года Заканадаўчы сход гэтага ж штата прыняў рашэнне ўстанавіць мемарыяльны абеліск у будынку парламента ў знак увекавечання памяці ахвяр генацыду армян 1915 года[2].

У 2003 годзе Арменію наведаў міністр па справах іміграцыі, мультыкультур і карэннага насельніцтва Аўстраліі Філіп Радок.

У кастрычніку 2005 годзе Аўстралію з афіцыйным візітам наведаў міністр замежных спраў Арменіі Вардан Мінасавіч Асканян, а ў лістападзе Арменію наведаў міністр дзяржаўных паслуг Аўстраліі Джо Хакі.

27 сакавіка 2009 года, парламент штата Паўднёвая Аўстралія прыняў рэзалюцыю, якая асуджае генацыд армянскага народа.

Эканамічнае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Агульны кошт імпарту з Аўстраліі ў перыяд 20142018 гадоў склаў прыкладна 23 млн долараў ЗША, а агульны кошт экспарту — прыкладна 697 тысяч долараў ЗША[3].

Зноскі

  1. Armenia country brief | DFAT(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021. Праверана 9 кастрычніка 2022.
  2. Геноцид армян в Османской империи (руск.). Кавказский узел (22 красавіка 2022). Праверана 9 кастрычніка 2022.
  3. Sarmen Bedrosian. Armenia and Australia’s Trade Relationship: Growth Possible Despite Negligible Amounts (англ.). hetq.am (19 сакавіка 2019). Праверана 9 кастрычніка 2022.