Арсенцій Гаўрылавіч Юхнавец
Арсенцій Гаўрылавіч Юхнавец | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 ліпеня (10 жніўня) 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 жніўня 1944 (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя[d] |
Званне | старшына |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Арсенцій Гаўрылавіч Юхнавец (28 ліпеня (10 жніўня) 1916, в. Бераснёўка, цяпер Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 20 жніўня 1944) — удзельнік польскага пахода РСЧА (1939) і Вялікай Айчыннай вайны, памочнік камандзіра ўзвода 378-га знішчальна-процітанкавага артылерыйскага палка 7-й арміі 1-га Беларускага фронту, Герой Савецкага Саюза, старшыня[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Юхнавец, беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Атрымаўшы толькі пачатковую адукацыю, пасля уладкаваўся трактарыстам у калгас. У рады Савецкай Арміі ўступіў ў 1938 годзе. Юхнавец прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939 годзе[2][3][4][5][1].
У 1940 годзе працаваў трактарыстам у Бягомльскую МТС . На фронце з 1941 года (паводле іншых звестак, з лютага 1943 года[2][4]), вадзіцель, франтавы разведчык, артылерыст.
Удзельнічаў у абароне Масквы, Курскай бітве, вызваленні Беларусі і Польшчы[1]. Памочнік камандзіра ўзвода старшына А. Г. Юхнавец вызначыўся ў баях пад Брэстам, асабіста паланіўшы 27 салдат праціўніка[3][5].
Да ліпеня 1944 года быў памочнікам камандзіра ўзвода 378-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка 70-й арміі 1-га Беларускага фронту. 26 ліпеня 1944 года праводзілася разведка праціўніка ў вёсцы Беразоўка (на паўночны ўсход ад горада Бяла Падляска), і старшына Юхнавец паланіў двух варожых салдат і здолеў даставіць іх у штаб палка. На наступны дзень, 27 ліпеня, старшына выйшаў на калону праціўніка і здолеў нейтралізаваць галаўную машыну, адкарэктаваўшы агонь савецкай артылерыі на сябе. Аперацыя прывяла да знішчэння 30 машын з ваеннымі грузамі і 150 ворагаў[1].
Загінуў 20 жніўня 1944 года ў баях пад Варшавай[1]. Пахаваны ў в. Множ (Польшча)[2][5][1].
25 верасня 1944 гады Юхнаўцу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Быў кандыдатам у члены КПСС[2][3][4][5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 25.09.1944 г. За свае заслугі ў час баёў на Курскай дузе ў 1943 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем А. Г. Юхнаўца названы вуліца ў Бягомлі і Докшыцах і школа ў в. Бераснёўка[1], на доме, дзе ён нарадзіўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Юхновец Арсентий Гаврилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 713-714. — 737 с.
- ↑ а б в г Шкадов 1988, с. 825.
- ↑ а б в Цярохін 1985, с. 245.
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя 2004, с. 222.
- ↑ а б в г Их именами названы 1987, с. 704.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юхнавец Арсенцій Гаўрылавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 377.
- Беларуская энцыклапедыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4.
- Цярохін С. Ф. Радзіма Юхнаўца Арсенція Гаўрылавіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1985. — С. 245. — 496 с. — 8 000 экз.
- Герои Советского Союза / Пред. ред коллегии И. Н. Шкадов . — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2. Любов — Яршук. — 863 с.
- Юхновец Арсентий Гаврилович // Их именами названы…: Энцикл. справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 704. — 711 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Арсенцій Гаўрылавіч Юхнавец на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 10 жніўня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
- Памерлі 2 жніўня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Памерлі 20 жніўня
- Удзельнікі польскага паходу РСЧА
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Курскай бітвы