Арсеній Антонавіч Мален

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арсеній Антонавіч Мален
Дата нараджэння 2 красавіка 1921(1921-04-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 1950(1950-02-03) (28 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Штурмавая авіяцыя
Званне маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Арсеній Антонавіч Мален (20 красавіка 1921, с. Грэчана, Валачынскі раён, Хмяльніцкая вобласць — 23 лютага 1950) — ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Чырвонай арміі з 1940 года. У 1942 годзе закончыў Варашылаўградскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. На фронце са жніўня 1942 года: лётчык, камандзір звяна, намеснік камандзіра і камандзір авіяэскдрыллі. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, у вызваленні Данбаса, Левабярэжнай Украіны, Крыма, Беларусі, Прыбалтыкі, у баях ва Усходняй Прусіі і штурме Кёнігсберга.

У ліпені 1944 года быў камандзірам эскадрыллі 74-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 1-й гвардзейскай паветранай арміі трэцяга Беларускага фронту. Вызначыўся пры вызваленні Оршы, Барысава, Мінска. 24 чэрвеня 1944 года група штурмавікоў на чале з А. А. Маленам у раёне чыгуначнай станцыі Асінаўка Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці знішчыла 2 артылерыйскія батарэі і каля ўзвода пяхоты. У наступныя два дні на дарозе Віцебск — Орша знішчыла 6 аўтамашын, узарвала склад з боепрыпасамі, на ўчастку Талочын — Бобр спаліла чыгуначны эшалон, знішчыла паравоз. Да ліпеня 1944 года А. А. Мален зрабіў 185 баявых вылетаў, знішчыў 53 танкі, 32 гарматы, 117 аўтамашын і інш.

Вызначыўся ў баях на тэрыторыі Германіі. 17 лютага 1945 года група самалётаў на чале з пад шквальным зенітным агнём праціўніка знішчыла два варожыя танкі, самаходную гармату, 10 аўтамашын з боепрыпасамі, 3 зенітныя батарэі ворага. 21 лютага самалёты эскадрыллі А. А. Малена знішчылі каля 18 аўтамашын, 2 артылерыйскія батарэі праціўніка.

Званне Героя Савецкага Саюза А. А. Малену прысвоена 23 лютага 1945 года.

Пасля вайны Арсеній Антонавіч працягваў службу. У 1946 годзе закончыў курсы інструктараў-метадыстаў пры Грозненскім ваенным авіяцыйным вучылішчы лётчыкаў. У лістападзе 1947 года маёр А. А. Мален цяжка захварэў, доўга лячыўся ў шпіталях.

Памёр 23 лютага 1950 года, пахаваны на Старых могілках па вул. Загараднай г. Баранавічы[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мален Арсений Антонович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : [биогр. справочник]. Минск, 2015. С. 282—283.
  • Мален Арсентий Антонович // Герои Советского Союза : краткий биогр. словарь : в 2 т. Москва, 1988. Т. 2. С. 23.
  • Мален Арсений Антонович // Навечно в сердце народном : [биогр. справочник]. 2-е изд., доп. и испр. Минск, 1977. С. 286.
  • Дулебо, А. И. Могила Малена Арсения Антоновича / А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 86.
  • Магіла Малена Арсенія Антонавіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 72.
  • Булкин, С. П. Герои Отечества. — 2-е изд. / С. П. Булкин. — Донецк : Донбасc, 1977.