Арсен Ваагнавіч Якавенка
Арсэн Якавенка | |
Арсен Яковенко | |
![]() | |
Род дзейнасці: | музыкант (піяніст і кампазітар) |
---|---|
Дата нараджэння: | 5 верасня 1991 |
Месца нараджэння: | Кіеў, Украіна |
Арсэ́н Ваа́гнавіч Якаве́нка (укр.: Яковенко Арсен Ваагнович; 5 верасня 1991, Кіеў) — украінскі піяніст і кампазітар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 5 верасня 1991 года ў Кіеве.
Ад 1997 да 2000 года вучыўся ў Дзіцячай музычнай Акадэміі. У 2000—2009 быў вучнем Кіеўскай сярэдняй спецыяльнай музычнай школы імя Міколы Лысенкі пры Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя Пятра Ільіча Чайкоўскага (класа настаўніцы Наталлі Грыдневай). Ад 2009 года навучаецца ў Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя Пятра Чайкоўскага. Ад 2006 года стыпэндыят фонду былога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы[1] Ад 1998 года вучыцца кампазіцыі (класа настаўніцы Алы Загайкевіч). Аўтар твораў для фартэпіяна, і таксама іншых інструментаў, у прыватнасці для скрыпкі, віяланчэлі, флейты, кларнета.
Удзел у конкурсах[правіць | правіць зыходнік]
- Лаўрэат конкурсу імя Алямдара Караманава (Сімферопаль, 2003 год, І прэмія)
- Лаўрэат конкурсу імя Алямдара Караманава (Сімферопаль, 2005 год, II прэмія)
- Лаўрэат конкурсу «На бацькаўшчыне Сяргея Пракоф'ева» (Данецк, 2005 год, II прэмія)
- Лаўрэат 3-га Тбіліскага конкурсу юных піяністаў (Грузія, 2007 год, II прэмія)
- Дыпламант VIII міжнароднага конкурсу юных піяністаў імя Уладзіміра Крайнева (Харкаў, 2006 год)
- Лаўрэат IV Маскоўскага міжнароднага конкурсу юных піяністаў імя Шапена (Расія, 2004 год)
- Лаўрэат 9-га Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Уладзіміра Крайнева (Харкаў, 2008 год, III прэмія)
- Лаўрэат конкурсу на здабыццё прэміі фірмы Bechstein (бел.: Бехштайн) у Кіеве (2010 год, І прэмія).
Арсэн Якавенка таксама ўзнагароджаны спецыяльным прызам III міжнароднага конкурсу памяці Еміля Гілельса[2] (Адэса, 2006 год). Таксама атрымаў спецыяльную нагароду на «Bremer Klavier Wettbewerb’07» (Германія, 2007 год).
Кампазітар[правіць | правіць зыходнік]
Як кампазітар Арсэн Якавенка выступаў на Міжнародным фестывалі акадэмічнай і сучаснай музыкі «Фарбатоны» і Усеўкраінскім фестывалі дзіцячай кампазітарскай творчасці «Арфей».