Перайсці да зместу

Артур Бартэльс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артур Бартэльс
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 жніўня 1818(1818-08-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 снежня 1885(1885-12-23) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці паэт, карыкатурыст, ілюстратар, аўтар-выканаўца, паэт-песеннік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Артур Бартэльс (13 кастрычніка 1818[1], Вільня, паводле больш імаверных звестак Дзяніскавічы або Радзівілімонты [2] — 22 снежня 1885 [3], Кракаў) — графік, паэт-песеннік[4].

Лічыўся пазашлюбным сынам аднаго з Радзівілаў, імаверна, Людвіка Мікалая Радзівіла (1774—1830), 11-га ардыната клецкага [3].

Паводле адных звестак удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 гадоў у Беларусі і Літве, паводле іншых — удзелу няма пацвярджэнняў[крыніца?]. Аднак, пэўны час жыў у эміграцыі. Па вяртанні з-за мяжы, жыў у Лагойску, Гарадку, Вільні.

З 1875 года Бартэльс тры гады жыў у Рызе, дзе хутка стаў адной з вядучых фігур у мастацкім і грамадскім жыцці мясцовай польскай калоніі. У 1878 годзе ён назаўжды пераехаў у Кракаў. Разам са сваёй жонкай Казімірай Ваньковіч (яе пляменнікам быў пісьменнік Мельхіёр Ваньковіч, які шмат згадвае Бартэльса ў сваіх аўтабіяграфічнай аповесці «Шчанячыя гады») ён жыў у «Доме пад Павуком» на вуліцы Кармеліцкай і хутка стаў грамадскай славутасцю. Пахаваны ў Кракаве на Ракавіцкіх могілках (квартал W, усходні шэраг).

Аўтар сатырычных малюнкаў (альбомы «Чалавек высокага паходжання», «Суседскі абедзік»; серыі «Пан Атаназы Скарупка — чалавек прагрэсіўны», «Пан Яўген», «Скнара»), надрукаваных у «Віленскім альбоме» ў 1858. Малюнкі суправаджаў рыфмаваным подпісамі, якія высмейвалі звычкі дваранства і дробнай местачковай шляхты[4]. У сучаснай інтэрпрэтацыі лічыцца раннім папярэднікам жанру комікса[5].

Вядомы таксама як бард, аўтар слоў і музыкі гумарыстычных і сатырычных песень, якія высмейвалі грамадскія і асабістыя недахопы сучаснікаў, адгукаліся на актуальныя грамадскія падзеі. У гэтым аспекце яго называлі «польскім Беранжэ», параўноўваючы са славутым французскім паэтам і аўтарам песень Жанам-Пьерам Беранжэ (1780—1857).

18 студзеня 2012 года ў 17.30 у «Рэспубліканскай мастацкай галерэі» ГА «Беларускі саюз мастакоў» у Мінску адбылося адкрыццё мастацкай выставы паводле пленэра, прысвечанага Артуру Бартэльсу[6][7].

Зноскі

  1. Artur Bartels — zapomniany pieśniarz litewski (польск.)
  2. Анатоль Трафімчык. Этнічная карціна радзімы ў творчасці Артура Бартэльса // ACTA ALBARUTHENICA 22: 2022. S. 303.
  3. а б Зміцер Юркевіч. Артур Бартэльс: талент, народжаны на беларускай зямлі // Культура і мастацтва, 3 студзеня 2024
  4. а б Бартельс Артур // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 42. — 737 с.
  5. Paweł Stachnik. Artur Bartels. Pionier polskiego komiksu przez dekadę mieszkał w Krakowie // Dziennik Polski
  6. Мастацкая выстаўка паводле пленэра, прысвечанага Артуру Бартэльсу(недаступная спасылка)
  7. У Мінску адкрылася выстаўка паводле пленэра, прысвечанага памяці беларускага паэта і мастака XIX стагоддзя Артура Бартэльса Архівавана 26 мая 2012.
  • Дробаў Л. Н. Бартэльс Артур // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 321. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Рыхлова В. А. Артур Бартэльс: талент пісьменніка і мастака // Роднае слова. — 2003. — № 7. — С. 92-99.