Артур Уладзіміравіч Пуцята
Артур Уладзіміравіч Пуцята | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 верасня 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (2012) |
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Артур Уладзіміравіч Пуцята (нар. 3 верасня 1978, Асіповічы, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгункі, цягі паяздоў і электрыфікацыі. Доктар тэхнічных навук (2012), прафесар (2012). Рэктар Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога (з 2021 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (спецыяльнасць «Вагоны», кваліфікацыя «Інжынер-механік», 2000; аспірантура, 2004; дактарантура, 2011).
Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (механічны факультэт, у 2000—2012 — дацэнт кафедры «Тэхнічная фізіка і тэарэтычная механіка», 2012—2014 — вядучы навуковы супрацоўнік ГНДЛ «Тэхнічныя і тэхналагічныя ацэнкі рэсурсу адзінак рухомага саставу», 2014—2017 — загадчык кафедры «Дынаміка, трываласць і зносастойкасць транспартных сродкаў», з 2017 — в. а. загадчыка кафедры «Лакаматывы»).
11 сакавіка 2021 года прызначаны рэктарам Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога[1].
Навуковыя інтарэсы: чыгуначны рухомы састаў; камп’ютарнае мадэляванне дынамікі і трываласці механічных сістэм.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), прэмія НАН Беларусі (2011), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007, 2014).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- За надежность подвижного состава : [Путято А. В.] / В. И. Сенько // Путь в науку : очерки о докторах и кандидатах наук Гомельщины. — Гомель, 2013. — Вып. 7. — С. 72—73.
- Путято Артур Владимирович // Гордость Беларуси. Молодые, талантливые, одаренные. — Минск, 2015. — С. 218—219.
- Путято Артур Владимирович // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 43.
- Нарадзіліся 3 верасня
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Асіповічах
- Выкладчыкі БелДУТ
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэканы механічнага факультэта БелДУТ
- Рэктары ГДТУ імя П. В. Сухога