Археалагічныя помнікі
Археалагічныя помнікі — старажытныя прадметы, збудаванні, пахаванні, што захаваліся на зямной паверхні, пад зямлёй або пад вадой і з’яўляюцца аб’ектам археалагічных даследаванняў. Да археалагічных помнікаў адносяцца: выкапнёвыя прылады працы, зброя, упрыгожанні, паселішчы (стаянкі, селішчы, гарадзішчы), рэшткі жытлаў, гідратэхнічных збудаванняў, майстэрні, горныя выпрацоўкі, пячоры, старажытныя ўмацаваныя лініі (абарончыя валы, равы), дарогі, пабудовы на палях, малюнкі і надпісы, высечаныя на асобных камянях і скалах, старажытныя археалагічныя помнікі, пахаванні, надмагільныя і культавыя збудаванні (каменныя бабы, следавікі, ідалы, свяцілішчы і інш.). Археалагічныя помнікі — рэчавыя гістарычныя крыніцы, па якіх можна аднавіць мінулае чалавечага грамадства.
На Беларусі выяўлена каля 900 стаянак каменнага і бронзавага вякоў, каля 1500 гарадзішчаў і селішчаў ранняга жалезнага веку і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Археалагічныя помнікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Археалагічныя помнікі