Чылаэ (архіпелаг)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Архіпелаг Чылаэ)
Чылаэ
ісп. Chiloé
Востраў у праліве Лемуй
Востраў у праліве Лемуй
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўвостраў Чылаэ 
Агульная плошча9 181 км²
Найвышэйшы пункт960 м
Насельніцтва154 766 чал. (2012)
Шчыльнасць насельніцтва16,86 чал./км²
Размяшчэнне
42°36′ пд. ш. 73°57′ з. д.HGЯO
АрхіпелагЧылійскі архіпелаг
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Чылаэ (архіпелаг) (Чылі)
Чылаэ
Чылаэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чылаэ́ (ісп.: Chiloé) — група астравоў на поўдні Чылі. Агульная плошча — 9 181 км². Насельніцтва (2012 г.) — 154766 чал.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Чылаэ з’яўляецца працягам Паўднёвых Андаў, аддзелены пралівам Чакаа ад кантынентальнай часткі Чылі. Складаецца з некалькіх дзесяткаў астравоў. Найбуйнейшы востраў Вялікі Чылаэ займае плошчу 8 394 км². Усе астравы гарыстыя. Найвышэйшы пункт на востраве Сан-Педра (960 м). Клімат марскі мяккі. Сярэднегадавая тэмпература +11 °C.

Значная частка архіпелага пакрыта хваёвымі і мяшанымі лясамі. Флора і фаўна складаецца з відаў, якія трапілі на астравы з розных кліматычных зон. На астравах Чылаэ арганізавана некалькі нацыянальных паркаў, у тым ліку Нацыянальны парк Чылаэ. У 1834 г. прыроду архіпелага даследаваў Чарлз Роберт Дарвін.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археолагі выявілі, што архіпелаг Чылаэ — адно з найстаражытнейшых месц Паўднёвай Амерыкі, населеных чалавекам. Рэшткі прылад працы, знойдзеныя на адным з астравоў, дазваляюць казаць, што першыя людзі маглі з’явіцца тут у 12 тысячагоддзі да н. э. Аднак найстаражытнейшыя рэшткі чалавека, раскапаныя на востраве Чылаэ, адносяцца да пластоў 6 тысячагоддзя да н. э.

Старажытнейшымі вядомымі насельнікамі былі індзейцы-рыбаловы чона. У XVI ст. на архіпелаг перасяліліся мапучэ. У 1558 г. ён быў заваяваны іспанцамі. З 1826 г. у складзе Чылі. У XIX ст. жыхары архіпелага актыўна ўдзельнічалі ў каланізацыі Патагоніі.

У выніку змяшэння еўрапейскай і індзейскай культур на Чылаэ сфарміравалася субэтнічная група чылота, прадстаўнікі якой размаўляюць на асобным дыялекце іспанскай мовы, славутыя сваёй арыгінальнай міфалогіяй, народнай кулінарыяй і драўлянай архітэктурай.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Большасць насельніцтва архіпелага жыве на востраве Чылаэ. Адміністрацыйны цэнтр і найстарэйшае вядомае паселішча — горад Кастра. Востраў злучаны з кантынентам паромнай пераправай. З 2012 г. працуе аэрапорт. Галоўныя галіны эканомікірыбалоўства, штучнае вырошчванне ласося, сельская гаспадарка. Развіваецца турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]