Арцём Алегавіч Валовіч
Поўнае імя | Арцём Алегавіч Валовіч | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 сакавіка 1999[1] (25 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Арцём Валовіч (нар. 15 сакавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у структуры мінскага МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце трапіў у барысаўскі БАТЭ, дзе гуляў за юнацкія каманды, правёў адзін матч за дубль. У 2017 годзе перайшоў у «Гарадзею», дзе замацаваўся ў дублі, быў капітанам рэзервовага складу.
У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў мінскі НФК[2], дзе з часам стаў іграком стартавага складу. У студзені 2020 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з асноўнай камандай «Гарадзеі»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 28 сакавіка 2020 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым гуляў за дубль, рэгулярна прыцягваўся да асноўнай каманды.
У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у «Крумкачах», але беспаспяхова. У красавіку 2021 года стаў іграком «Асіповічаў», дзе гуляў да канца сезона 2021.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | дубль | БАТЭ | ![]() |
1 | 0 |
2017 | дубль | Гарадзея | ![]() |
30 | 2 |
2018 | дубль | Гарадзея | ![]() |
26 | 6 |
2019 | Д2 | НФК | ![]() |
23 | 4 |
2020 | Д1 | Гарадзея | ![]() |
7 | 0 |
2021 | Д3 | Асіповічы | ![]() |
20 | 3 |
Грамадзянская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[4].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)