ФК Асіповічы
Асіповічы | |||
---|---|---|---|
Заснаваны | 1994 | ||
Горад | Асіповічы, Беларусь | ||
Стадыён |
«Юнацтва» Умяшчальнасць: 2500 |
||
Дырэктар | Уладзімір Плют | ||
Галоўны трэнер | Ягор Дзмітрачкоў | ||
Чэмпіянат | Другая ліга | ||
2023 | ▼ 17 месца ў Першай лізе | ||
|
«Асіповічы» — беларускі футбольны клуб з горада Асіповічы. Заснаваны ў 1994 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Клуб быў заснаваны ў 1994 годзе і першапачаткова меў назву КРЗ, пазней атрымаў назву «Свіслач-Дах».
У 1998 годзе клуб выйшаў у Першую лігу, а на наступны год дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Выступленне ў вышэйшым дывізіёне, аднак, не было доўгім: клуб заняў апошняе месца і апусціўся назад у Першую лігу, а праз тры гады ўвогуле апынуўся ў Другой лізе. З 2002 года клуб мае сучасную назву.
У сезоне 2016, пасля доўгіх гадоў у ніжняй частцы і сярэдзіне табліцы Другой лігі, «Асіповічы» сталі адным з асноўных прэтэндэнтаў на павышэнне ў класе. Каманда амаль увесь сезон трымала другое месца ў табліцы і, нягледзячы на няўдалы фініш, здолела захаваць яго па выніках чэмпіянату і выйшла ў Першую лігу.
У Першай лізе «Асіповічы» з пачатку турніру апынуліся ў зоне вылету. У другой палове сезону каманда замацавалася на перадапошнім месцы і нягледзячы на барацьбу да апошняга тура, выбыла ў Другую лігу. У сезоне 2018 у Другой лізе каманда ішла ў верхняй частцы табліцы, але не прэтэндавала на прызавыя месца, і скончыла сезон на шостым радку. Сітуацыя захавалася і ў сезоне 2019, калі «Асіповічы» сталі восьмымі.
Па выніках сезона 2020 «Асіповічы» сталі пятымі і ў пачатку 2021 года атрымалі прапанову пайсці ў Першую лігу замест каманд, якія адмовіліся ад удзелу, аднак у сакавіку 2021 года клуб вырашыў застацца ў Другой лізе[1]. «Асіповічы» выйшлі ў плэй-оф Другой лігі, дзе ў выніку занялі чацвёртае месца ў атрымалі месца ў Першай лізе.
У сезоне 2022 у Першай лізе «Асіповічы» былі сярод аўтсайдараў, аднак за некалькі тураў да фінішу здолелі пакінуць апошні радок і фінішавалі 12-мі з 13. У 2023 годзе «Асіповічы» хутка апынуліся ў канцы табліцы і занялі апошняе месца з 5 ачкамі, выбыўшы ў Другую лігу. Пры гэтым клуб дайшоў да 1/8 фіналу Кубка Беларусі, перайграўшы на шляху «Гомель» з Вышэйшай лігі (1:0).
Папярэднія назвы
[правіць | правіць зыходнік]- 1994—1995: КРЗ
- 1996—2000: «Свіслач-Дах»
- 2001: «Свіслач»
- з 2002: «Асіповічы»
Цяперашні склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на красавік 2024 года[2].
|
|
Трэнерскі штаб
[правіць | правіць зыходнік]- Ягор Дзмітрачкоў (нар. 1985) — галоўны трэнер
- Дзмітрый Кірдун (нар. 1979) — трэнер
- Аляксандр Кончыц (нар. 1965) — трэнер
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат і Кубак Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1994/95 | Трэцяя — Б (Д3) | 10 | 22 | 4 | 2 | 16 | 19–58 | 10 | ||
1995 | Трэцяя — Б (Д3) | 10 | 12 | 4 | 4 | 4 | 11–10 | 16 | ||
1996 | Трэцяя — Б (Д3) | 5 | 26 | 14 | 5 | 7 | 43–21 | 47 | ||
1997 | Трэцяя — Б (Д3) | 1 | 28 | 23 | 3 | 2 | 82–15 | 72 | 1/16 фіналу | Выхад у Першую лігу |
1998 | Першая (Д2) | 2 | 30 | 18 | 6 | 6 | 63–27 | 60 | 1/16 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
1999 | Вышэйшая (Д1) | 15 | 30 | 4 | 4 | 22 | 24–74 | 16 | 1/8 фіналу | Вылет у Першую лігу |
2000 | Першая (Д2) | 8 | 30 | 13 | 5 | 12 | 40–39 | 44 | 1/32 фіналу | |
2001 | Першая (Д2) | 11 | 28 | 9 | 4 | 15 | 34–59 | 31 | 1/32 фіналу | |
2002 | Першая (Д2) | 16 | 30 | 2 | 3 | 25 | 17–100 | 9 | Вылет у Другую лігу | |
2003 | Другая (Д3) | 8 | 22 | 8 | 2 | 12 | 32–46 | 26 | 1/16 фіналу | |
2004 | Другая (Д3) | 3 | 24 | 16 | 3 | 5 | 52–17 | 51 | 1/16 фіналу | |
2005 | Другая (Д3) | 6 | 26 | 13 | 4 | 9 | 46–45 | 43 | 1/32 фіналу | |
2006 | Другая (Д3) | 7 | 32 | 16 | 3 | 13 | 61–42 | 46[A] | 1/16 фіналу | |
2007 | Другая (Д3) | 11 | 30 | 8 | 6 | 16 | 36–49 | 30 | 1/32 фіналу | |
2008 | Другая (Д3) | 13 | 30 | 9 | 6 | 15 | 40–51 | 33 | 1/16 фіналу | |
2009 | Другая (Д3) | 6 | 26 | 12 | 3 | 11 | 41–44 | 39 | 1/32 фіналу | |
2010 | Другая (Д3) | 8 | 34 | 15 | 5 | 14 | 51–64 | 50 | 1/16 фіналу | |
2011 | Другая (Д3) | 16 | 30 | 5 | 5 | 20 | 39–85 | 20 | 1/32 фіналу | |
2012 | Другая (Д3) | 18 | 36 | 8 | 9 | 19 | 47–74 | 33 | 1/32 фіналу | |
2013 | Другая (Д3) | 9 | 24 | 5 | 8 | 11 | 28–35 | 23 | 1/32 фіналу | |
2014 | Другая — А (Д3) | 6 | 22 | 9 | 4 | 9 | 28–29 | 31 | 1/64 фіналу | |
Матчы за 11 месца[B] | 11 | 2 | 0 | 2 | 0 | 4–4 | 2 | |||
2015 | Другая — А (Д3) | 4 | 18 | 10 | 1 | 7 | 36–27 | 31 | 1/32 фіналу | Выхад у фінальны этап |
Фінальны этап | 8 | 14[C] | 3 | 0 | 11 | 17–33 | 9 | |||
2016 | Другая (Д3) | 2 | 24 | 13 | 6 | 5 | 50–29 | 45 | 1/32 фіналу | Выхад у Першую лігу |
2017 | Першая (Д2) | 15 | 30 | 6 | 7 | 17 | 30–62 | 25 | 1/32 фіналу | Вылет у Другую лігу |
2018 | Другая (Д3) | 6 | 28 | 11 | 7 | 10 | 51–42 | 40 | 1/32 фіналу | |
2019 | Другая (Д3) | 8 | 28 | 10 | 5 | 13 | 32–48 | 35 | 1/32 фіналу | |
2020 | Другая — B (Д3) | 3 | 20 | 12 | 1 | 7 | 44–35 | 37 | 1/32 фіналу | Выхад у фінальны этап |
Фінальны этап (Д3) | 5 | 10[D] | 3 | 0 | 7 | 14–27 | 9 | |||
2021 | Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3) | 2 | 18 | 12 | 3 | 3 | 60–16 | 39 | 1/32 фіналу | Выхад у плэй-оф |
Другая — плэй-оф (Д3) | 4 | 7 | 3 | 2 | 2 | 12–12 | Выхад у Першую лігу | |||
2022 | Першая (Д2) | 12 | 24 | 3 | 4 | 17 | 21–53 | 13 | 1/16 фіналу | |
2023 | Першая (Д2) | 17 | 32 | 1 | 2 | 29 | 21–85 | 5 | 1/8 фіналу | Вылет у Другую лігу |
- ↑ З клуба зняты 5 ачкоў за няўплату заявачных унёскаў.
- ↑ Стыкавыя матчы супраць клуба «Тарпеда» (Мінск), які заняў 6 месца ў групе Б (1:1, 3:3 — перамога па большай колькасці гасцявых галоў).
- ↑ Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 2—0—6, розніца мячоў 11—18.
- ↑ Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 2—0—4, розніца мячоў 12—17.
Галоўныя трэнеры
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Кончыц (1994—2016)
- Мікалай Бранфілаў (сакавік — красавік 2017)
- Дзяніс Дрыгалёў (красавік 2017 — ліпень 2018)
- Канстанцін Чахаў (ліпень — верасень 2018)
- Вадзім Чэчат (верасень — снежань 2018)
- Аляксандр Кавалеўскі (в.а. у сакавіку — красавіку 2019; красавік — снежань 2019)
- Ігар Слесарчук (люты — жнівень 2020)
- Аляксандр Паддубскі (жнівень — снежань 2020)
- Руслан Лукін (люты — чэрвень 2021)
- Дзмітрый Кірдун (ліпень — снежань 2021)
- Глеб Кулебін (люты — красавік 2022)
- Ілья Навіцкі (красавік — снежань 2022)
- Ягор Дзмітрачкоў (з сакавіка 2023)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Осиповичи" заявили, что не пойдут в первую лигу (руск.). football.by (2 сакавіка 2021). Праверана 1 снежня 2023.
- ↑ От "Арсенала" и "Витебска" до "Нивы" и "Бумпрома". Заявки команд первой лиги (руск.). football.by (31 сакавіка 2023). Праверана 1 снежня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце weltfussballarchiv.com (англ.)
- Профіль на сайце wildstat.ru (руск.)