Перайсці да зместу

Арцём Аляксандравіч Мачэкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арцём Мачэкін
Пол мужчынскі
Поўнае імя Арцём Аляксандравіч Мачэкін
Спецыялізацыя плаванне[d][2]
Клуб Team Iron[d]
Нарадзіўся 20 студзеня 1991(1991-01-20) (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь

Арцём Аляксандравіч Мачэкін (нар. 20 студзеня 1991) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыі 50 м вольным стылем, срэбраны прызёр на дыстанцыях 100 м і 200 м вольным стылем, а таксама ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м, бронзавы прызёр у эстафеце 4 × 50 м вольным стылем[3].

Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыях 50 м і 100 м вольным стылем, на дыстанцыі 100 м батэрфляем, у эстафеце 4 × 50 м вольным стылем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м[4].

Чэмпіён Беларусі 2014 года на дыстанцыі 50 м вольным стылем[5].

Чэмпіён Беларусі 2016 года ў эстафеце 4 × 100 м вольным стылем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 100 мікст. Срэбраны прызёр на дыстанцыі 100 м вольным стылем[6].

Зноскі