Арцём Алегавіч Валовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Арцём Валовіч)
Футбол
Арцём Валовіч
Поўнае імя Арцём Алегавіч Валовіч
Нарадзіўся 15 сакавіка 1999(1999-03-15)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2016 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2017—2020 Беларусь Гарадзея 7 (0)
2019   Беларусь НФК (Мінск) 23 (4)
2021 Беларусь Асіповічы 20 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 красавіка 2022.

Арцём Валовіч (нар. 15 сакавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у структуры мінскага МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце трапіў у барысаўскі БАТЭ, дзе гуляў за юнацкія каманды, правёў адзін матч за дубль. У 2017 годзе перайшоў у «Гарадзею», дзе замацаваўся ў дублі, быў капітанам рэзервовага складу.

У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў мінскі НФК[2], дзе з часам стаў іграком стартавага складу. У студзені 2020 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з асноўнай камандай «Гарадзеі»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 28 сакавіка 2020 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым гуляў за дубль, рэгулярна прыцягваўся да асноўнай каманды.

У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у «Крумкачах», але беспаспяхова. У красавіку 2021 года стаў іграком «Асіповічаў», дзе гуляў да канца сезона 2021.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль БАТЭ Беларусь 1 0
2017 дубль Гарадзея Беларусь 30 2
2018 дубль Гарадзея Беларусь 26 6
2019 Д2 НФК Беларусь 23 4
2020 Д1 Гарадзея Беларусь 7 0
2021 Д3 Асіповічы Беларусь 20 3

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]