Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
РУП «Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў»
Тып Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Размяшчэнне Орша, вуліца Свярдлова, 14.
Галіна Лёгкая прамысловасць
Сайт linenmill.by

Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў — заснавана 1935 г. у г. Орша як швейная арцель, з 1937 г. арцель «20 гадоў Кастрычніка». У 1938 г. абсталявана вытворчае памяшканне, у 1960 г. плошчы прадпрыемства пашыраны. У 1971 г. пабудаваны новы будынак. У 1998 г. фабрыка правяла тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасці. З 2000 г. РУП з сучаснай назвай.

Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў у розныя гады займалася выпускам блуз, бялізны, ручным ткацтвам, вырабам абрусаў і інш. З 1993 г. фабрыка знаходзіцца ў складзе дзяржаўнага канцэрна «Белмастпромыслы». Дзейнічаюць цэхі (2007): пашыву, закройны, ткацкі; эсксперыментальная лабараторыя, участак вышыўкі. Вырабляюцца касцюмы, курткі, сарафаны, спадніцы з ільну, сталовая і пасцельная бялізна з мастацкай вышыўкай.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

У рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь карыстаюцца сталовай бялізнай, якая вышыта золатам на блакітным і бардовым ільне. Яна выраблена аршанскімі майстрыхамі. У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь знаходзіцца васьміметровы абрус, шасціметровая дарожка і сурвэткі, якія выкананы на гэтай фабрыцы.

На экспарт прадукцыя ідзе ў Латвію, Літву, Канаду, ЗША, Нідэрланды, Аўстралію, Велікабрытанію, Расію.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Оршанская фабрика художественных изделий // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 5. — С. 612.