Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж
Год заснавання 1969
Тып каледж
Размяшчэнне
Адрас Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Ул. Леніна, д. 162.

Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Оршы Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ПТВ 110[правіць | правіць зыходнік]

У 1969 годзе Міністэрствам прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БССР сумесна з Дзяржкамітэтам па прафесійна-тэхнічнай адукацыі пры Савеце Міністраў БССР было прынята рашэнне аб будаўніцтве ПТВ будаўнікоў у горадзе Оршы для падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых кадраў для будаўнічых арганізацый.

Будаўніцтва тыпавога праекта комплексу вучылішча было даручана Аршанскаму будаўнічаму трэсту № 18. Будаўніцтва комплексу вучылішча (грамадска-бытавы, навучальны корпус, вучэбна-вытворчыя майстэрні, інтэрнат) было завершана ў жніўні 1971 года.

З 1 верасня 1971 года вучылішча пачало сваю працу, набраўшы на вучобу 240 навучэнцаў, з іх 120 чалавек у групы з тэрмінам навучання 3 гады, дзе разам са спецыяльнасцю навучэнцы атрымлівалі сярэднюю адукацыю.

Склад кадраў майстроў вытворчага навучання быў сфармаваны з выпускнікоў Мінскага індустрыяльна-педагагічнага тэхнікума і перадавых рабочых Аршанскага будаўнічага трэсту № 18.

У першыя гады свайго існавання размеркаванне выпускнікоў вучылішча ажыццяўлялася ў маштабе СССР. Выпускнікі вучылішча накіроўваліся для рэалізацыі будаўніцтва аб’ектаў саюзнага комплексу ў Краснадары, алімпійскіх аб’ектаў у Маскве і г. д. Выпускнікі вучылішча накіроўваліся ў гарады рэспублікі: Мінск, Барысаў, Магілёў, Віцебск, Наваполацк, Баранавічы.

ПТВ 101[правіць | правіць зыходнік]

ПТВ-101 было адкрыта ў кастрычніку 1969 года, як будаўнічае вучылішча Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Апошні выпуск рабочых-будаўнікоў без сярэдняй адукацыі адбыўся ў 1974 годзе. З гэтага ж года перайшлі на атрыманне спецыяльнасцяў з сярэдняй адукацыяй. З 1974 года — прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 101.

Са жніўня 1984 года СПТВ-101 пераўтворана ў сярэдняе ПТВ-101 лёгкай прамысловасці. З 2002 года вучылішча пераўтворана ва ўстанову адукацыі «Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці».

У ліпені 2013 года ў адпаведнасці з загадам № 243 ад 10 мая 2013 года ўпраўлення адукацыі «Аб рэарганізацыі» і рашэннем Віцебскага выканаўчага камітэта ад 7 мая 2013 года № 276 «Аб рэарганізацыі ўстаноў адукацыі» ўстанова адукацыі «Аршанскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 110 будаўнікоў» было далучана да УА «Аршанскі дзяржаўны ліцэй лёгкай прамысловасці» пад адным тыпам навучальнай установы: «Установа адукацыі „Аршанскі дзяржаўны ліцэй лёгкай прамысловасці“».

8 мая 2014 года УА «Аршанскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны ліцэй лёгкай прамысловасці» быў перайменаваны ва УА «Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж»[1].

Былыя назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • ПТВ 110.
  • «Аршанскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 110 будаўнікоў».
  • Прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 101.
  • «Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці».
  • «Аршанскі дзяржаўны ліцэй лёгкай прамысловасці».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бондарава, Т. Матывацыя, прадуманы комплекс мер і надзейныя партнеры: на гэтых «трох кітах» трымаецца Аршанскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. — 2014. — 15 лют. — С. 19.
  • Клюйко, А. Прафесійная кампетэнтнасць — гэта не толькі ўзровень ведаў і ўменняў, але і маральная пазіцыя / А. Клюйко // Настаўніцкая газета. — 2010. — 12 чэрв. — С. 13.
  • Медведева, М. Такие строители нам нужны! / М. Медведева // Віцебскі рабочы. — 2010. — 1 апр. — С. 3.
  • Молоков, С. История одного поиска / С. Молоков // Аршанская газета. — 2006. — 22 чэрв. — С. 2.
  • Остапович, А. К рабочим профессиям вырос интерес / А. Остапович // Белорусская нива. — 2009. — 21 окт. — С. 6.
  • Новый статус ПТУ // Віцебскі рабочы. — 2002. — 22 жн. — С. 1.
  • Шкрабо, Е. Калейдоскоп профессий: лицей лёгкой промышленности / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс. — 2013. — 2 мая. — С. 4-5.