Аршанскі інструментальны завод

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аршанскі інструментальны завод — прадпрыемства, заснаванае ў Оршы ў 1971—1973 гг. як завод па вытворчасці нармалізаванага інструмента для аўтаматычных ліній. З 1974 г. сучасная назва. З 2004 г. РУП. Дырэктар з жніўня 2017 года — Уладзіслаў Генадзевіч Бардзюкоў.

Выпускае інструмент: металарэзны — разцы такарныя і разцовыя ўстаўкі са зменнымі шматграннымі пласцінамі, спіральныя і кальцавыя свердзелы, канцавыя, шпоначныя і дыскавыя фрэзы; высокадакладны дапаможны інструмент для фрэзерных і такарных станкоў і інш. На прадпрыемстве наладжана вытворчасць медыцынскага інструмента, запчастак для сельскагаспадарчай тэхнікі і выпуск іншай прадукцыі.

РУП «Аршанскі інструментальны завод» займае адно з кіроўных месцаў як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў СНД па вытворчасці дапаможнага і заціскнога інструменту.

Экспарт прадукцыі ідзе ў Расію, Украіну, краіны Балтыі.

За выдатны імідж прадпрыемства і высокую якасць прадукцыі РУП «Аршанскі інструментальны завод» узнагароджаны ў 1992 годзе ганаровым прызам «Залатая Арка Еўропы».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Оршанский инструментальный завод // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 5. — С. 613.
  • Аршанскі інструментальны завод. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.