Арыядна Хіль
| Арыядна Хіль | |
|---|---|
| катал.: Ariadna Gil Giner | |
| | |
| Дата нараджэння | 23 студзеня 1969[1] (57 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Аўгуст Хіль Матамала[d] |
| Муж | Давід Труэба[d] |
| Дзеці | Віялета Труэба-і-Хіль[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінаактрыса, актрыса, кінарэжысёр |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0317725 |
Арыядна Хіль і Хінер (катал.: Ariadna Gil i Giner; нар. 23 студзеня 1969, Барселона) — іспанская актрыса. Уладальніца прэміі «Гоя» ў намінацыі Найлепшая жаночая роля за фільм «Прыгожая эпоха» (1992). Акрамя таго яшчэ пяць разоў была намініравана на гэтую кінаўзнагароду (чатыры разы ў намінацыі Найлепшая жаночая роля, адзін раз у намінацыі Найлепшая жаночая роля другога плана).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хіль — дачка вядомага адваката, у дзяцінстве займалася спевамі, танцамі і ігрой на скрыпцы, разам з двума братамі спявала ў гурце пад назвай «Matamala». Працавала ў тэатры і на каталонскім тэлебачанні, пакуль яе не заўважыў вядомы рэжысёр Бігас Луна, які запрасіў Арыядну для здымак у сваім фільме «Лола» (1986).
Сусветная вядомасць да Хіль прыйшла пасля фільма «Прыгожая эпоха» рэжысёра Фернанда Труэба, які атрымаў «Оскар» за Найлепшы фільм на замежнай мове, а Арыядна атрымала нацыянальную кінапрэмію Іспаніі «Гоя» за Найлепшую жаночую ролю. З гэтага часу Хіль з’яўляецца адной з найбольш запатрабаваных актрыс іспанскага кінематографа, здольнай іграць самыя складаныя ролі. Актрыса яшчэ пяць разоў была намініравана на прэмію «Гоя».
З 1993 па 2008 год Хіль была замужам за рэжысёрам Давідам Труэбам. У іх ёсць двое дзяцей — дачка Віялета і сын Леа. З 2009 года Хіль знаходзіцца ў адносінах з акцёрам Віга Мортэнсенам.
Выбраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Лола» (1986)
- «Прыгожая эпоха» (1992)
- «Лабірынт фаўна» (2006)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #141339411 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #141339411 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Арыядна Хіль на сайце «Internet Movie Database»