Перайсці да зместу

Арэшак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Арэшак, плод)
Арэшкі грэчкі звычайнай (Fagopyrum esculentum) Moench

Арэ́шак (лац.: nucula) — аднанасенны плод з цвёрдым сухім каляплоднікам, які не зрастаецца з насеннем і не раскрываецца. Развіваецца з аднаго пладалісціка. Можа быць часткай складанага плода, напрыклад, асобны плодзік шматарэшка казяльцу. Часам арэшкам называюць і інш. дробныя арэшкападобныя плады, напрыклад плады дымніцы, грэчкі, агурочнікавых, ясноткавых, малачаевых.