Дымніца
Дымніца | |||||||||||||||||
Дымніца лекавая (Fumaria officinalis) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Fumaria L., 1753 | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Ды́мніца[3][4] (Fumaria) — род кветкавых раслін падсямейства Дымніцавыя (Fumarioideae) сямейства Макавыя (Papaveraceae)[5].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовыя травяністыя расліны з тонкім разгалінаваным сцяблом і стрыжнёвым коранем. Лісце чаргаванае, тонкае, перыстарассечанае, шызаватае або зялёнае. Кветкі дробныя, фіялетава-ружовага колеру, зрэдку белыя, сабраныя ў гронкі. Плод падобны на арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны пераважна у Міжземнамор’і. Расліны святлолюбівыя. Растуць каля дарог, у парках і садах, на пустках, пашах і агародах[6]. На тэрыторыі Беларусі ў наваколлі гарадскога пасёлка Рось адзначана дымніца Ваяна (Fumaria vaillantii)[7].
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя і фарбавальныя расліны. Расліны ядавітыя, утрымліваюць фумарын і фумарынавую кіслату.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Род Налічвае каля 50[7] відаў (57[8]). Некаторыя з іх:
- Fumaria officinalis L. — Дымніца лекавая
- Fumaria vaillantii Loisel. — Дымніца Ваяна
- Fumaria capreolata L. — Дымніца казіная[7]
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 283.
- ↑ U.S. National Plant Germplasm System (GRIN) (англ.)
- ↑ Дымянка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Fumaria // The Plant List (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 283.
- Траццякоў Д. І. Дымніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 242.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дымянка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Fumaria // The Plant List (англ.)
- U.S. National Plant Germplasm System (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дымніца