Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 і да 100 см. Сцябло голае ў ніжняй частцы і апушанае буравата-залацістай шчацінкай уверсе. Корань верацёнападобнай формы. Лісце завостранае, падоўжанае, з калючымі зубцамі. Кветкі залаціста-жоўтыя. Суквецце — кошык. Плод — гладкая сямянка.
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 144.