Перайсці да зместу

Асот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асот

Асот палявы (Sonchus arvensis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sonchus L., 1753

Сінонімы
Babcockia Boulos

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38420
NCBI  50190
EOL  60801
IPNI  11058-1

Асот[1] (Sonchus) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Адна-, двух- або шматгадовыя травяністыя расліны, рэдка паўкусты, звычайна з млечным сокам. Сцяблы прамасойныя, про­стыя вбо галінастыя, вышынёй 30–200 см. Лісце чаргаванае, сядзячае (ніжняія сцябовыя лісты звужвны ў крылаты чэраньчык), суцэльнае або перыстарассечанае. Кветкі язычковыя, жоўтыя, у кошыках, сабраных у агульнае шчыткападобнае або парасонападобнае суквецце. Плод — сямянка з чубком.

Налічваецца каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўропе, Азіі і Афрыцы (некалькі відаў расце як пустазелле па ўсім свеце). Растуць на сы­рых лу­гах, ба­ло­тах, па бе­рагах рэк і азёр, ля да­рог, у па­се­вах розных куль­тур. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца: асот палявы, або жоўты (Sonchus arvensis), асот агародны (Sonchus oleraceus), асот шурпаты (Sonchus asper), асот балотны (Sonchus palustris).

Большасць відаў — пустазелле, ёсць таксама харчовыя, кармавыя, лекавыя і меданосныя расліны.

Асотам часам называюць віды з роду бадзяк.

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 124. — 160 с. — 2 350 экз.