Астравенскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астравенскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131,5 м
Даўжыня 0,74 км
Шырыня 0,25 км
Плошча 0,15 км²
Аб’ём 0,00039 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,53 км
Найбольшая глыбіня 4,1 м
Сярэдняя глыбіня 2,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 0,66 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Астравенскае (Беларусь)
Астравенскае
Астравенскае
Астравенскае (Віцебская вобласць)
Астравенскае
Астравенскае
Map

Астравенскае — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 8 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Астравенец, у басейне ракі Ушача.

Плошча паверхні 0,15 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Найбольшая глыбіня 4,1 м, сярэдняя — 2,6 м. Даўжыня берагавой лініі 1,53 км. Аб’ём вады ў возеры 0,39 млн м³. Плошча вадазбору 0,66 км².

Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м, на захадзе і поўдні пад лесам. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, месцамі забалочаныя, на поўначы сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае, мелкаводдзе пясчанае. Выцякае ручай у раку Ушача.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Ред. Н.А. Рак, С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]